Палявая пошта.

Хто шукае: Сцяпан Браніслававіч Гараўскі, Смалявічы.
Каго шукае: Станіслава Браніслававіча Гараўскага.
“Шукаю брата, Станіслава Браніслававіча Гараўскага, 1921 года нараджэння. У 1941 годзе пасля заканчэння школы лётчыкаў ён прыязджаў на сваю малую радзіму, у Смалявічы, што на Міншчыне, на адпачынак, але  атрымаў тэлеграму і вымушаны быў ад’ехаць. Больш пра дарагога чалавека  нічога не ведаем. Атрымалі паведамленне, што прапаў без вестак. Можа, хто ведае пра лёс Станіслава Браніслававіча Гараўскага, калі ласка, адгукніцеся. З павагай Сцяпан Браніслававіч Гараўскі”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter