Палявая пошта.

Хто шукае: Надзея Іосіфаўна Талкачова, Чавусы.
Каго шукае: звесткі пра Іосіфа Іванавіча Талкачова.
“Дапамажыце, калі ласка, атрымаць звесткі пра бацьку, Іосіфа Іванавіча Талкачова, — звяртаецца Надзея Іосіфаўна. — На фронт ён быў накіраваны Чавускім райваенкаматам Магілёўскай вобласці. Атрымалі паведамленне, што прапаў без вестак у верасні 1944 года. Прашу адгукнуцца тых, хто яго ведаў”.

Хто шукае: Надзея Сямёнаўна Кавалёва, Быхаўскі раён.
Каго шукае: звесткі пра Сямёна Трафімавіча Чахоўскага.
“Хочам даведацца пра бацьку, Сямёна Трафімавіча Чахоўскага. На фронт ён пайшоў добраахвотнікам. Пасля вайны атрымалі паведамленне, што наш дарагі чалавек прапаў без вестак”, — чытаем у лісце Надзеі Сямёнаўны.

Хто шукае: Іван Аляксандравіч Грудзінскі, Чашніцкі раён.
Каго шукае: звесткі пра Івана Апалінаравіча Грудзінскага.
“Шукаю звесткі пра дзядулю, Івана Апалінаравіча Грудзінскага, якога ў час вайны схапілі фашысты, каб адправіць у Германію, — піша Іван Грудзінскі. — Разам з маім дзядулем быў аднавясковец, Пётр Каралёў, які прапанаваў дзядулю ўцячы з няволі, але ён быў слабы і адмовіўся. Больш пра дарагога чалавека нічога невядома”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter