Палявая пошта.

Хто шукае: родныя.
Каго шукае: месца пахавання Сідара Сцяпанавіча Кулічыка.
Родныя шукаюць месца пахавання Сідара Сцяпанавіча Кулічыка. Ён нарадзіўся ў 1917 годзе ў вёсцы Чарняны (зараз Маларыцкі раён, Брэсцкай вобласці). Пайшоў у Чырвоную Армію перад пачаткам вайны, дома засталіся жонка і трое малых дзяцей. Больш ніякіх звестак пра Сідара Сцяпанавіча Кулічыка няма.

Хто шукае: Эдуард Пятровіч Анцэн.
Каго шукае: звесткі пра брата Іосіфа Пятровіча Анцэна.
Іосіф Пятровіч Анцэн нарадзіўся ў 1920 годзе. У 1940-м пайшоў на службу ў Чырвоную Армію, накіравалі яго ў Малдавію. Апошні ліст ад брата родныя атрымалі за некалькі дзён да Вялікай Айчыннай вайны. А восенню 1944 года сям’я атрымала даведку, што Іосіф Пятровіч Анцэн загінуў і пахаваны ў Карпатах. “Гэту інфармацыю я ведаю са слоў сваёй сястры, яна магла і нешта наблытаць. Магчыма, ёсць дакладная інфармацыя, дзе загінуў і пахаваны мой брат Іосіф Пятровіч Анцэн. Буду ўдзячны за адказ”, — піша Эдуард Пятровіч.

Хто шукае: Надзея Ціханаўна Сіманенка.
Каго шукае: звесткі пра Ягора Пятровіча Клімянкова.
Надзея Ціханаўна Сіманенка хоча даведацца, дзе пахаваны яе родны дзядзька Ягор Пятровіч Клімянкоў. Ён нарадзіўся ў 1886 годзе ў вёсцы Башары Магілёўскай вобласці. Служыў у Чырвонай Арміі і прапаў без вестак у 1941 годзе.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter