Палявая пошта.

Хто шукае: Галіна Раманаўна Белахвостава.
Каго шукае: звесткі пра Рамана Герасімавіча Белахвостава.
“Мой бацька, Раман Герасімавіч Белахвостаў, 1910 года нараджэння, ураджэнец вёскі Забелле Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, — распавядае Галіна Раманаўна. — Прызваны ў Чырвоную Армію Гарадоцкім РВК, прапаў без вестак у верасні 1944 года. У якой вайсковай часці праходзіў службу, дзе і пры якіх абставінах прапаў без вестак, я не ведаю. Вельмі прашу вас дапамагчы мне”.

Хто шукае: Ганна Пятроўна Анучына.
Каго шукае: звесткі пра Пятра Мітрафанавіча Бубнова.
“Мой дзядуля, Пётр Мітрафанавіч Бубноў, 1882 года нараджэння, прапаў без вестак на фронце ў 1942 годзе. Можа, хто пачуе знаёмае прозвішча, адгукніцеся, калі ласка”, — просіць наша чытачка.

Хто шукае: Марыя Рыгораўна Ігнатчык, Драгічынскі раён.
Каго шукае: брата Дзям’яна Кірылавіча Піцуху.
У 1937 годзе Дзям’яна Піцуху, 1915 года нараджэння, прызвалі на службу ў польскую армію. У 1939 годзе пачалася вайна, брата ўзялі ў палон недзе на тэрыторыі, акупіраванай Германіяй. Як пачалася Вялікая Айчынная, іх выпусцілі. Што было далей — невядома.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter