Палявая пошта.

Хто шукае: Рыгор Якаўлевіч Ігнатовіч, Мазыр.Каго шукае: звесткі пра дзядулю Піліпа Рыгоравіча Васько.

Хто шукае: Рыгор Якаўлевіч Ігнатовіч, Мазыр.
Каго шукае: звесткі пра дзядулю Піліпа Рыгоравіча Васько.
“Хачу даведацца пра лёс свайго дзядулі Піліпа Рыгоравіча Васько, — піша Рыгор Ігнатовіч. — Ён быў накіраваны на фронт у пачатку вайны. Як паведамілі родным, у кастрычніку 1942 года ён прапаў без вестак. Баявы сябар расказваў потым, што бачыў Піліпа Рыгоравіча ў баі пад Варонежам. Ён спрабаваў наладзіць тэлефонную сувязь, загінуў ад нямецкага штыка. Дзе пахаваны — невядома”.

Хто шукае: Зінаіда Карпаўна Тунчык, Брэстчына.
Каго шукае: дзядзьку Каленіка Фёдаравіча Літвінчука.
“Мой дзядзька, Каленік Фёдаравіч Літвінчук, быў з вёскі Галік Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, — піша Зінаіда Карпаўна. — Пасля службы ў польскім войску ў 30-я гады ён жыў у роднай вёсцы. Па начах чытаў з сябрамі забароненую літаратуру, марыў перабрацца ў Расію, жыць у краіне Саветаў. Аднойчы хлопцы вырашылі перайсці мяжу. Іх злавіла польская паліцыя. Толькі Каленіку Літвінчуку ўдалося трапіць на тэрыторыю Расіі. Але там яго прынялі за польскага шпіёна і пасадзілі ў турму. Пакаранне адбываў у Архангельскай вобласці. У 1941 годзе пачалася вайна, і Каленіка накіравалі на фронт. Пісем ад яго не было і дадому пасля вайны ён не вярнуўся, прапаў без вестак”.

Хто шукае: Зоя Фёдараўна Лісоўская.
Каго шукае: месца пахавання бацькі Фёдара Васільевіча Лісоўскага.
Месца пахавання бацькі Фёдара Васільевіча Лісоўскага, які быў з вёскі Горкі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, шукае Зоя Фёдараўна Лісоўская. Родныя атрымалі паведамленне, што Фёдар Ва-сільевіч Лісоўскі ў кастрычніку 1944-га прапаў без вестак.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter