Палявая пошта.

Хто шукае: Марыя Ігараўна Вядзернікава, Масква

Каго шукае: звесткі пра Марка Міхайлавіча Юркевіча

 “Хочам даведацца пра лёс дарагога нам чалавека Марка Юркевіча, — паведамляе Марыя Ігараўна, якая часта прыязджае да родных у Беларусь. — Марк Міхайлавіч Юркевіч жыў у вёсцы Грыцукі Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1939 годзе ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях. Дадому пасля вайны не вярнуўся, і пра яго лёс амаль нічога невядома”.

Хто шукае: Ігар Абрамавіч Баранаў

Каго шукае: месца пахавання Абрама Самуілавіча Баранава

Ігар Баранаў хоча даведацца, дзе загінуў яго бацька Абрам Самуілавіч Баранаў, які пайшоў на фронт 4 ліпеня 1941 года. А яго сям’я трапіла ў гета. Усё жыццё наш чытач шукае бацьку. З архіва ў Падольску прыйшла даведка, што Абрам Самуілавіч загінуў у красавіку 1945 года. Але гэтыя даныя могуць быць недакладнымі, бо ёсць іншая інфармацыя, якая сведчыць, што Абрам Самуілавіч Баранаў мог загінуць у 1941 годзе. Аднак родныя спадзяюцца, што ён застаўся жывы. Тады чаму ён не вярнуўся дадому?

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter