Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый прайшоў у агрогарадку "Ляскавічы"

Паляшук — то званне ганаровае!

Россыпы самабытных талентаў можна было пабачыць у аграгарадку “Ляскавічы” на міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”
Россыпы самабытных талентаў можна было пабачыць у аграгарадку “Ляскавічы” на міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”

Фэст ладзіцца з 2010 года. Вітаючы яго ўдзельнікаў і гасцей сёлета, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка палічыў сімвалічным, што ў Год гасціннасці фэст набыў статус міжнароднага і шырока расчыніў дзверы для ўсіх гасцей у аграгарадку Ляскавічы, у сэрцы Беларускага Палесся. На фэст прыехалі, акрамя беларускіх, гурты з Расіі, Украіны, Польшчы, нават Кітая. І гледачоў было багата, усяго ж свята сабрала больш за паўтары тысячы чалавек. Выступалі артысты беларускай эстрады, прайшоў конкурс “Палеская прыгажуня”, была творчая сустрэча са стваральнікамі фільма “Белыя Росы. Вяртанне”: яго мова вельмі блізкая, казалі, да ментальнасці палешукоў.

На фэсце прадавалі  свае вырабы майстры, рамеснікі з Беларусі, Расіі, Украіны, розных раёнаў Брэстчыны і Гомельшчыны. Ладзіліся “Палескія гульні”: выступалі аўтэнтычныя гурты, прадстаўлялі фальклорныя традыцыі, народныя святы і абрады. А фотавыстава “Знакамітыя палешукі” расказвала пра тых, хто шырока вядомы ў беларускім свеце і за яго межамі. Некаторым з іх, дарэчы, на фэсце прысвойвалі званне “Ганаровы паляшук” ды ўручалі каштоўны сувенір — Слуцкі пояс.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter