“Паляўнічы” цягнік

Гарпасёлак Езярышча Гарадоцкага раёна не толькі самы паўночны фарпост нашай дзяржавы. Мясціны гэтыя славяцца сярод рыбаловаў-аматараў і паляўнічых. Таму Віцебскае абласное аддзяленне Беларускай чыгункі зрабіла прыемны сюрпрыз для гэтай катэгорыі “фанатаў”. Ужо з 7 лютага па выхадных днях і асабліва ў вялікія святы да прыгранічнага азёрнага краю будзе курсіраваць дадатковы прыгарадны дызель-поезд “Віцебск—Езярышча”. Без цеснаты, нервавання і галаўнога болю да васьмі гадзін раніцы аматары зімовай рыбалкі з максімальным у нашых умовах камфортам цяпер могуць дабірацца да жаданай мэты. А там ужо лавіся, рыбка, вялікая і малая.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter