Государство эффективно поддерживает развитие белорусской литературы

Палітра слоў

Пісьменнікі, кнігавыдаўцы, аматары літаратуры з усіх куточкаў Беларусі збяруцца разам у гэтыя выхадныя, каб даказаць: кніга ў нашай краіне мае статус асаблівай каштоўнасці. 


У нас увага да кнігі адчуваецца на самых розных узроўнях — ад Прэзідэнта да структур, якія адказваюць за стварэнне і распаўсюджванне выданняў, падкрэсліў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі:

— Мы бачым рэальную дзяржаўную падтрымку, якая дае добры вынік, ён ацэнены на міжнародным узроўні. Так, у гэтым годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе паралельна з кніжнай выстаўкай-кірмашом у Маскве, дзе Беларусь заяўлена ганаровым госцем. Наш стэнд там стане цэнтральнай пляцоўкай. Таму і ў Гарадку мы хочам правесці круглы стол, які аб’яднае экспертаў Беларусі і Расіі. Тэма сустрэчы — «Роля кнігі ў жыцці грамадства. Мінулае і сучаснасць». 

Сярод ключавых падзей свята — уручэнне ўзнагарод Нацыянальнай літаратурнай прэміі. У гэтым годзе намініравалі больш за 60 кніг. 

— Літаратура развіваецца не толькі ў сталіцы. Большасць пераможцаў жывуць у рэгіёнах, — заўважыў начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Уладзімір Андрыевіч. — Што цікава, пераможца ў намінацыі «Проза» звярнуўся да падзей, якія адбываліся ў 20-х гадах нашага стагоддзя. Нашы літаратары адгукаюцца на важныя для краіны падзеі з філасофска-пісьменніцкага пункту гледжання. 

Па словах Уладзіміра Андрыевіча, вялікае значэнне маюць маладзёжныя праекты Дня беларускага пісьменства: 

— Так, пераможца конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка» ў 2022 годзе сёлета паступіў у акадэмію мастацтваў на акцёрскае аддзяленне. Прызёры часта становяцца студэнтамі філалагічных факультэтаў розных універсітэтаў краіны. 

Між тым штогод у конкурсе прымаюць удзел 10—15 тысяч школьнікаў. Гэта лепш за ўсё пацвярджае, што наша моладзь з павагай ставіцца да айчыннай літаратуры. 

У ТЭМУ

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч выказаў удзячнасць арганізатарам свята за тое, што яны ў гэтым годзе вылучылі асобныя пляцоўкі для рэгіянальных аддзяленняў саюза:

— Паэты, празаікі, драматургі, публіцысты з усіх абласцей і сталіцы прыедуць разам з кіраўніцтвам бібліятэчных сістэм і пакажуць палітру літаратурнага багацця сваіх рэгіёнаў. Гэта стане своеасаблівай справаздачай іх працы за год. Акрамя таго, мы рыхтуем традыцыйны канцэрт літаратараў, які пройдзе на цэнтральнай пляцоўцы. Там прагучаць творы, напісаныя спецыяльна да Дня пісьменства ў Гарадку.  

kurak@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter