Мастачка Наталля Паплаўская чытала раман Івана Мележа “Людзі на балоце” да выхаду ў свет

Палескія вобразы

Мастачка Наталля Паплаўская чытала раман Івана Мележа “Людзі на балоце” да выхаду ў свет

Сёлета Беларусь адзначае 95-я ўгодкі народнага пісьменніка Івана Мележа. Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала камплект рэпрадукцый да першага ілюстраванага выдання яго рамана “Людзі на балоце”.

Як вядома, гэты твор, упершыню надрукаваны ў 1962 годзе, зрабіў пісьменніка знакамітым, меў вялікі поспех у Беларусі, па Савецкім Саюзе ды ў замежжы. Раман уваходзіць у залаты фонд сусветнай прозы ХХ стагоддзя. Гэта, па сутнасці, нацыянальны эпас. І яшчэ да выхаду яго ў свет работу з рукапісам твора пачала мастачка Наталля Паплаўская. Яна падрыхтавала серыю гравюр да рамана, для чаго сама вандравала па беларускім Палессі, шукаючы вобразы. Сустракалася і з пісьменнікам. А ў выніку стварыла серыю лінагравюр для першага выдання рамана. Яны ж сталі дыпломным праектам Наталлі Паплаўскай, якая ў 1964 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 2014-м мастачка падарыла гравюры Нацыянальнай бібліятэцы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter