Палац у вясковым iнтэр’еры

Узвядзенне   на   Гомельшчыне   ўстаноў   культуры   новага   тыпу   як прыклад    рэальнага   ўвасаблення   ў   вобласцi   дзяржаўнай   стратэгii   па   адраджэннi   вёскi    i   развiццi   малых   гарадоў   i  пасёлкаў

Узвядзенне   на   Гомельшчыне   ўстаноў   культуры   новага   тыпу   як прыклад    рэальнага   ўвасаблення   ў   вобласцi   дзяржаўнай   стратэгii   па   адраджэннi   вёскi    i   развiццi   малых   гарадоў   i  пасёлкаў

Лельчыцкая дзiцячая бiблiятэка доўгi час нагадвала сабой пастаялку ў чужым доме. Да 1992 года тулiлася ў малапрыстасаваным старым драўляным будынку, пазней зноў мясцiлася “пад крылом” адной са школьных устаноў райцэнтра, урэшце ёй быў адведзены невялiкi куточак у раённым Доме культуры. Зразумела, пра зручнасцi ў захаваннi кнiжных фондаў i абслугоўваннi чытачоў у гэтых умовах гаварыць можна было, бадай, толькi ўмоўна. Надзея на лепшую перспектыву з’явiлася ў дзiцячых бiблiятэкараў i юных кнiжкавых сяброў чатыры гады таму, калi па iнiцыятыве райвыканкома аддзелу культуры быў перададзены на баланс стары двухпавярховы будынак у  цэнтры Лельчыц. Тут i распачалася на наступны год капiтальная рэканструкцыя  з узвядзеннем дадатковай прыбудовы дзiцячай бiблiятэкi. Ужо на стадыi будаўнiцтва ўзнiкла слушная iдэя: змянiць iснуючы статус бiблiятэчнай установы, пераўтварыўшы новабудоўлю ў бiблiятэку — цэнтр для дзяцей i юнацтва. Сродкi на яго, дарэчы, спатрэбiлiся значныя – каля паўмiльярда рублёў. Для датацыйных сельскагаспадарчых раёнаў, да  якiх адносiцца i Лельчыцкi, грошы немалыя. Таму ўзводзiлi кнiжны храм, як кажуць, усёй талакой. Каля 360 мiльёнаў выдаткавалi на ўдзячную справу абласны i раённы бюджэты. Не засталiся ўбаку i даўнiя партнёры жыхароў горада з нямецкага Одэнбаха, што прадстаўляюць  дабрачынную арганiзацыю “Кола сяброў – дзецям Чарнобыля”. Яны сабралi i ахвяравалi на будаўнiцтва дзiцяча-юнацкага цэнтра 45 тысяч еўра. 

Задуманае будаўнiкi Лельчыцкай ПМК-103 увасобiлi на славу, у чым i пераканалiся днямi ўдзельнiкi ўрачыстага адкрыцця ўстановы культуры новага тыпу. Прыцягваў увагу арыгiнальнасцю i сучаснасцю архiтэктурнай формы будынак бiблiятэкi-цэнтра не толькi звонку. Адчуванням цеплынi, камфорту i душэўнай гармонii ў яго сценах не перашкаджаў нават пранiзлiвы зiмовы дождж за вокнамi памяшкання, гаспадарамi якога сталi школьнiкi i выхаванцы дашкольных дзiцячых устаноў Лельчыц. Без перабольшання,  створана тут усё для таго, каб не толькi забяспечыць запатрабаваннi наведваль-нiкаў у неабходнай лiтаратуры, але i зрабiць адпачынак падлеткаў, якiя прыйдуць сюды, змястоўным i разнастайным. Каля 25 тысяч кнiг налiчвае фонд бiблiятэкi, ёсць чытальная зала на 40 месцаў, гульнявы  пакой з усёй атрыбутыкай для пастановак лялечнага тэатра, наладжана цудоўная выстаўка вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва школьнiкаў i педагогаў. У  камп’ютэрным класе бiб-лiятэкi-цэнтра таксама было ажыўлена. Па словах загадчыцы ўстановы культуры Надзеi Можар, тут дзецi могуць не толькi весцi “баi” з вiртуальным працiўнiкам, але i карыстацца вучэбнымi праграмамi, края-знаўчымi матэрыяламi i шырокай базай сусветнай Iнтэрнет-павуцiны. 

Урэшце, аб тым, як на прыкладзе даволi аддаленага ад абласнога цэнтра i сталiцы аграрнага раёна рэалiзуюцца  важныя напрамкi дзяржаўнай палiтыкi па развiццi малых гарадоў i пасёлкаў, адраджэннi вёскi, можна было ўвачавiдкi пераканацца не толькi ў Лельчыцах. У дзень адкрыцця бiблiятэкi — цэнтра для дзяцей i юнацтва ў райцэнтры мы наведалi i   вёску Глушкавiчы, якая трэцяй па лiку на лельчыцкай зямлi набыла статус аграгарадка. Тут расчынiў дзверы новы Палац культуры, да ўзвядзення якога мае дачыненне Прэзiдэнт краiны. Наведаўшы ў 2004 годзе мясцовы шчэбеневы завод, кiраўнiк дзяржавы не адхiлiў магчымасць сустрэцца  з жыхарамi Глушкавiчаў. 

— У час размовы  з Прэзi-дэнтам мае аднавяскоўцы выка-залi яму просьбу дапамагчы пабудаваць у населеным пункце сучасную ўстанову культуры, — прыгадвала ў размове з карэспандэнтам “Р” жыхарка Глуш-кавiчаў работнiца Белдзяржстраху Марыя Бурым. – Былi для таго падставы: у старым невя-лiчкiм клубе, якi да ўсяго знаходзiўся ў паўаварыйным стане, у днi вялiкiх свят усе жадаючыя проста не маглi змясцiцца. Яно i зразумела: вёска наша – з перспектыўных, сярод дзвюх з паловай тысяч яе жыхароў каля чатырохсот складае моладзь, якая пасля завяршэння вучобы ахвотна  застаецца ў родных мясцiнах. Адсюль i нараджальнасць у Глушкавiчах даволi высокая. Прэзiдэнт паабяцаў дапамагчы вяскоўцам у вырашэннi праблемы. Як бачым, слова сваё стрымаў... 

...Будаўнiцтва ўстановы культуры ў Глуш-кавiчах па даручэннi Аляксандра Лукашэнкi распачалося ў лютым 2005 года. Улiчваючы значныя аб’ёмы работ (належала асвоiць на аб’екце звыш 5 мiль-ярдаў рублёў) i адначасна даволi сцiслыя тэр-мiны ўводу аб’екта, будаўнiкам  генпадраднай арганiзацыi ААТ “Лельчыцкая ПМК-103”, iх калегам-субпадрадчыкам з “Мазырсельбуда”, буравой кампанii “Дэльта”,  Гомельскай ПМК пусканаладачных работ, Лельчыцкага ДРБУ-153 прыйшлося няпроста. У найбольш напружаныя моманты генпадрадчыку давялося нават прыцягваць на аб’ект дадатковыя людскiя рэсурсы з лiку мясцовага насельнiцтва. У час будаўнiцтва выкарыстоўвалiся сучасныя  апрацоўчыя матэрыялы i тэхналогii. Але будаўнiкi з гонарам здалi няпросты экзамен. Прыгажун Палац культуры неўзабаве заззяў вясёлкавымi колерамi. 

Падарунак жыхары Глушкавi-чаў атрымалi цудоўны. Установа культуры дазволiць даць шырокi спектр якасных i рознабаковых паслуг мясцоваму насельнiцтву. Тут адкрыты фiлiял раённай школы мастацтваў, дзiцяча-юнацкая спартыўная школа з сучасным абсталяваннем i трэнажорамi, дзве  бiблiятэкi з фондамi каля 15 тысяч экземпляраў мастацкай, навукова-папулярнай  i дзiцячай лiтаратуры. Ёсць танцавальная, глядзельная (на 300 месцаў) залы, адкрытая танцпляцоўка, утульны кафэ-бар. Знаёмячыся са створанымi ўмовамi i ацэньваючы якасць будаўнiчых работ, старшыня Гомельскага аблвыканкома Аляксандр Якабсон не хаваў свайго задавальнення. Нават аднойчы не ўтрымаўся: узяў у рукi  ракетку i ўступiў ў паядынак за тэнiсным сталом з адным з выхаванцаў ДЮСШ. 

— Цудоўна, што падобныя храмы культуры, якiмi маглi б ганарыцца нават абласныя цэнтры i сталiца, становяцца ўсё больш даступнымi вяскоўцам, — адзначыў кiраўнiк абласной “вертыкалi”. Гэта яскравы прыклад  клопату дзяржавы аб сельскiм насельнiцтве, вынiк мэтанакiраванай працы ў краiне i на Гомельшчыне па адраджэннi вёскi, развiццi малых гарадоў i пасёлкаў... 

Тое, што на палескай зямлi  стваральная праца па сцiраннi мяжы памiж вёскай i горадам паскараецца i будзе працягвацца, пацвердзiў у размове i старшыня Лельчыцкага райвыканкома Вiктар Гамолка. 

— Сур’ёзная праблема сёння iснуе ў Лельчыцах у адукацыйнай сферы: дзве дзеючыя школы вельмi перагружаны. Таму, спадзяёмся, ужо ў блiжэйшы час, а дакладней у наступным 2008 годзе, пачнецца ў райцэнтры будаўнiцтва новай школы. На чарзе – адкрыццё плавальнага басейна, пра яго даўно мараць наша дзятва i дарослыя жыхары... 

Па iнфармацыi камiтэта эканомiкi Гомельскага аблвыканкома, на развiццё малых гарадоў i пасёлкаў вобласцi да 2010 года мяркуецца накiраваць 2,3 трыльёна рублёў. У праграме – стварэнне тут 32 новых i расшырэнне 65 iснуючых прадпрыемстваў, будаўнiцтва на аснове ўсiх крынiц фiнансавання не менш чым  415 тысяч квадратных метраў жылля, а таксама 3 школ, столькi ж спартыўных комплексаў, пасялковай бальнiцы i iншых аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter