Палітыка вызначае эканамічныя стасункі

Індыя зацікаўлена ва ўваходжанні ў энергетычны сектар Беларусі. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Раджэндра Кумар Цягі
Як растлумачыў дыпламат, вялікую цікавасць да энергетычнага сектару Беларусі выказвае адна з буйных індыйскіх каманій, якая з’яўляецца сусветным лідэрам у сферы энергетыкі і партнёрам вядомай “Джэнерал электрык”. Гэтая кампанія была ў свой час створана ў Індыі пры дапамозе Савецкага Саюза. Сёння, дзякуючы выкарыстоўванню найноўшых распрацовак, яна займае перадавыя пазіцыі ў свеце і выпускае як абсталяванне для электрастанцый, так і кампаненты для атамных станцый.

На прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол адзначыў, што існуе магчымасць падпісання мемарандума паміж беларускім і індыйскім бакамі аб рэканструкцыі Гродзенскай ГЭС. Кажучы аб крэдытнай лініі, якую індыйскі бок мог бы адкрыць для Беларусі, Раджэндра Кумар Цягі адзначыў, што гаворка ідзе аб некалькіх сотнях мільёнаў долараў.
“Але аб дакладнай суме пакуль сказаць складана, паколькі ўсе гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца падчас перагавораў, усё будзе залежыць ад праекта. Мы спадзяемся, што на чарговым пасяджэнні двухбаковай міжурадавай камісіі восенню будзе абмеркавана працэнтная стаўка і ўмовы дагавора, — сказаў пасол. — Улічваючы выдатныя палітычныя адносіны паміж нашымі краінамі, спа-дзяюся, што ўсе дэталі будуць вырашаны. Галоўнае — гаворка ідзе аб сучасных і бяспечных тэхналогіях”.

Віктар Міхайлаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter