Пакупнік заўсёды праў? У канцы жніўня я набыла ў краме тры баначкі смятаны.

Калі выйшла на вуліцу, агледзела, што з адной з іх цячэ. Зразумела, вярнулася назад і паказала касіру. Неўзабаве падышла другая супрацоўніца і пачала абвінавачваць, маўляў, сама прабіла, калі ставіла смятану ў пакет.

Калі выйшла на вуліцу, агледзела, што з адной з іх цячэ. Зразумела, вярнулася назад і паказала касіру. Неўзабаве падышла другая супрацоўніца і пачала абвінавачваць, маўляў, сама прабіла, калі ставіла смятану ў пакет. Потым яна паклікала ахоўніка і загадала прагнаць мяне з крамы. Вакол сабраліся людзі. У рэшце рэшт адзін з наведвальнікаў купіў за свае грошы мне новую баначку. Вялікі яму дзякуй, хаця я гэтага і не дабівалася. Хацела толькі атрымаць добры тавар замест бракаванага. Гэта крык душы старога чалавека, які не разумее, чаму да пакупнікоў адносяцца з такой знявагай. У сферы абслугоўвання павінны працаваць добразычлівыя людзі, а не грубіяны. А атрымліваецца ўсё наадварот.

З павагай Валянціна Якаўлеўна

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter