Паклон песнярам беларускай зямлі

У лясным урочышчы Ляўкі, што на Аршаншчыне, прайшло раённае свята, прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Кожны куточак вёскі Ляўкі, дзе цяпер размешчаны філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, і сёння “дыхае” паэзіяй песняра. Тут з 1935 па 1941 год жыў і працаваў паэт. Часта бываў у гэтых мясцінах і яго сябар пісьменнік Якуб Колас. Гэты край “падараваў” Купалу мноства цікавых твораў, якія потым будуць аб’яднаны ў цыкл, названы літаратуразнаўцамі “Ляўкоўскім”, — вершы “Сонцу”, “Алеся”, “Лён”, “Хлопчык і лётчык”, “Сосны”, “Госці”, “Вечарына” і іншыя.
На ўездзе ў раён гасцей, што ехалі на былое лецішча паэта, мясцовыя жыхары сустракалі хлебам-соллю. Як расказала начальнік аддзела культуры Аршанскага райвыканкама Святлана Чобат, у Ляўкі прыбылі беларускія празаікі, паэты, публіцысты, калектывы мастацкай самадзейнасці, народныя аматарскія аб’яднанні.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter