Пакланіцца Ефрасінні

На ўрачыстасці да сотых угодкаў перанясення мошчаў святой з Кіева ў Полацк сабраліся тысячы вернікаў Яны так і кажуць: прыйшлі пакланіцца Ефрасінні. Традыцыя даўняя: масавыя паломніцтвы хрысціян штогод 5 чэрвеня, у дзень памяці Ефрасінні Полацкай, да яе мошчаў пачаліся ў 1910 годзе, калі святая “вярнулася на Радзіму”. Сёлета ў памяць пра яе служыліся літургіі ў Свята-Ефрасіннеўскім храме і Крыжа-Узвіжанскім саборы Свята-Ефрасіннеўскага манастыра. Потым багамольцы Хросным ходам прайшлі ад Сафійскага сабора да манастыра.
На ўрачыстасці да сотых угодкаў перанясення мошчаў святой з Кіева ў Полацк сабраліся тысячы вернікаў
Яны так і кажуць: прыйшлі пакланіцца Ефрасінні. Традыцыя даўняя: масавыя паломніцтвы хрысціян штогод 5 чэрвеня, у дзень памяці Ефрасінні Полацкай, да яе мошчаў пачаліся ў 1910 годзе, калі святая “вярнулася на Радзіму”. Сёлета ў памяць пра яе служыліся літургіі ў Свята-Ефрасіннеўскім храме і Крыжа-Узвіжанскім саборы Свята-Ефрасіннеўскага манастыра. Потым багамольцы Хросным ходам прайшлі ад Сафійскага сабора да манастыра. Ва ўрачыстасцях бралі ўдзел члены Сінода Беларускай праваслаўнай царквы на чале з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, высокія госці з Расіі і Украіны.
Урачыстасці пачыналіся 1 чэрвеня. У мастацкай галерэі працавала фотовыстава "Незабыўныя дні" — пра падзеі 1910 года, калі пры трыумфаванні народу мошчы Ефрасінні вярталіся ў родны ёй горад. У кінавідэацэнтры "Радзіма" адначасова праходзіў і кінафэст духоўна-патрыятычнай скіраванасці.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter