Зачем нужно оценивать качество корпоративной отчетности по методике ЮНКТАД?

Пагаворым па паняццях

Каб замежнікі маглі разумець адзін аднаго, трэба размаўляць на агульнадаступнай і папулярнай мове. У сучасным свеце не адно дзесяцігоддзе міжнароднай дзелавой мовай прызнана англійская. Але калі гаворка заходзіць аб прыцягненні капіталу, адной філалогіі мала. Неабходна патэнцыяльным партнёрам прадаставіць інфармацыю аб кампаніі або праекце ў сістэме міжнародных стандартаў і ўліку. Яны зразумелыя і звыклыя і для вузкіх спецыялістаў, і для буйных інвестараў. Увага апошніх, дарэчы, для нас вельмі важна: у планах толькі на наступны год — прыцягнуць 28 млрд рублёў замежных інвестыцый.

Да канца красавіка павінны быць гатовы прамежкавыя справаздачы, якія ў лістападзе накіруюць у ЮНКТАД.
Фота  Susu.ru

Эксперты не хаваюць: карпарацыі, раней чым пусціць у замежны абарот свабодныя сродкі, перш за ўсё глядзяць на адпаведнасць паказчыкаў міжнародным стандартам фінсправаздачнасці і аўдыту — МСФС І МСА. Па сутнасці, у абодвух выпадках з розных бакоў аналізуецца бухгалтэрыя прадпрыемства. Такая адкрытасць — своеасаблівы ўваходны квіток на глабальны рынак капіталу.

Яго ў нас ужо выкарыстоўваюць. Так, паводле слоў намесніка міністра фінансаў Дзмітрыя Кійко, пачынаючы з 2016 года, справаздачнасць па МФСО фарміруюць грамадска значныя арганізацыі. Што датычыцца ўкаранення міжнародных стандартаў аўдыту, то распрацаваны папраўкі ў закон аб аўдытарскай дзейнасці. Дакумент знаходзіцца на фінальнай стадыі ўзгаднення. У бліжэйшы час якасць карпаратыўнай справаздачнасці ацэняць па методыцы ЮНКТАД — Канферэнцыі ААН па гандлi і развіцці.

На думку начальніка галоўнага ўпраўлення рэгулявання бухгалтарскага ўліку, справаздачнасці і аўдыту Мінфіна Таццяны Рыбак, трэба вызначыць, як далей выбудоўваць сістэму падрыхтоўкі высакаякаснай фінансавай справаздачнасці. З аднаго боку, лічыць суразмоўца, мы развіваем нарматыўную базу, прыводзім даадной роўнiцы з міжнароднай. З іншага — кульгае яе прымяненне. Знайсці слабыя звёны дапаможа даследаванне, якое правядуць па шаблоне — інструкцыі

ЮНКТАД па развіцці бухуліку і справаздачнасці. Па сутнасці, гэта вялікі апытальнік — прыкладна на тры сотні пунктаў. Яны разбітыя па блоках. Сярод іх — нарматыўная і інстытуцыянальная аснова, чалавечы патэнцыял. У апошнім блоку, напрыклад, вывучаюць, як і дзе рыхтуюць кадры, дзе яны набіраюцца вопыту і павышаюць кваліфікацыю, якія да іх прад’яўляюцца патрабаванні. Удзельнічаць у апытанні будуць прыкладна паўтара дзясятка арганізацый. Сярод іх Мінфін, Белстат, Мінадукацыі, Асацыяцыя беларускіх банкаў, Палата падатковых кансультантаў... Дзмітрый Кійко прапанаваў прыцягнуць хоць бы з дзясятак буйных прадпрыемстваў, скажам, па адным у кожнай ключавой галіне беларускай эканомікі.

Загадчык кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў галінах народнай гаспадаркі БДЭУ, старшыня Саюза сертыфікаваных бухгалтараў і аўдытараў Дзмітрый Панкоў запэўнівае: нічога складанага пры запаўненні анкет няма. Пытанні максімальна спрошчаны і канкрэтызаваны, каб на іх змаглi адназначна адказаць. Разгорнутыя каментарыі і прапановы побач вітаюцца. Тым больш што часам менавіта яны даюць поўнае разуменне сітуацыі. Міжнародныя эксперты ўспамінаюць, што ў адной з краін — удзельніц даследавання адказы Мінэканомікі і Камісіі па каштоўных паперах кардынальна разышліся. Першае настойвала, што адпаведны закон існуе, другая сцвярджала, што і ў памiне такога няма. Маўляў, таму што ў правільным дакуменце павінны быць прапісаны зусім іншыя моманты. Заўвагу суаднеслі з сусветнымі стандартамі, выставіўшы балы, і выдалі рэкамендацыі.

На запаўненне апытальнікаў у нашых арганізацый будзе з месяц. Да канца кастрычніка павінна быць гатова прамежкавыя справаздача, якую ў лістападзе накіруюць у ЮНКТАД. Пасля яе дапрацовак падрыхтуюць другую версію дакумента. А ў пачатку наступнага года чакаецца, што ў нас на руках з’явіцца выніковая справаздача з ацэнкай слабых і моцных месцаў ад міжнародных экспертаў. Вынікі прэзентуюць на наступнай сесіі ЮНКТАД у кастрычніку 2019 года. Расказваць з трыбуны ААН аб праблемах і перспектывах бухуліку ў нашай краіне будуць упершыню. Кажуць, гэта добры спосаб звярнуць на сябе ўвагу інвестараў, падаць ім сігнал: нашы арганізацыі і прадпрыемствы хоць яшчэ і вучацца, але ўжо здольныя размаўляць на агульнай мове.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter