Паэзія ў новым гучанні

Кнігу казахскага паэта Абая “Стэпавы прастор” у перакладзе на беларускую мову прэзентавалі ў МінскуКніга выдадзена пры падтрымцы пасольства Казахстана ў Беларусі рэдакцыйна-выдавецкай установай “Літаратура і мастацтва”. Пераклад на беларускую мову вершаў Абая ажыццявіў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, сакратар Саюза пісьменнікаў, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Мікола Мятліцкі.
Кнігу казахскага паэта Абая “Стэпавы прастор” у перакладзе на беларускую мову прэзентавалі ў Мінску
Кніга выдадзена пры падтрымцы пасольства Казахстана ў Беларусі рэдакцыйна-выдавецкай установай “Літаратура і мастацтва”. Пераклад на беларускую мову вершаў Абая ажыццявіў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, сакратар Саюза пісьменнікаў, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Мікола Мятліцкі.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Анатоль Смірноў, выступаючы на прэзентацыі, падзякаваў аўтару перакладу за творчую працу. Паводле слоў дыпламата, Абай Кунанбаеў быў і ёсць для казахаў не толькі сапраўдным геніем ў валоданні мастацкім словам, але і геніяльным празорцам лёсу свайго народа. “Абай, які загучаў на беларускай мове, ідзе ў шырокі славянскі свет, у прастору еўрапейскіх культур. Яго творы ўдзельнічаюць у вырашэнні адвечнай задачы мастацкага слова: злучаць народы, стваральныя сілы грамадства, умацоўваць падмурак гуманістычнага развіцця цывілізацыі”, — падкрэсліў пасол Казахстана.

Галіна Грышкавец
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter