У Санкт-Пецярбурзе апрабоўваюць беларускі тралейбус на аўтаномным ходзе

Паехалі!

У Санкт-Пецярбурзе апрабоўваюць беларускі тралейбус на аўтаномным ходзе

З сярэдзіны чэрвеня машына курсіруе па маршруце ад станцыі метро “Старая Деревня” да Святланаўскага праспекта. У салон тралейбуса ўмяшчаецца больш за 150 пасажыраў. Нізкі ўзровень падлогі — не адна з вартасцяў госця з Мінска: ён можа праехаць больш за 100 кіламетраў аўтаномна, дзякуючы дызель-генератарнай устаноўцы.

Выпрабаванні ў хуткім часе завяршаюцца. Калі піцерцы прымуць машыну, можна будзе падоўжыць тралейбусныя маршруты і ў раёны новабудоўляў, і за межы горада. Прычым — без будаўніцтва новай кантактнай сеткі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter