У Дзяржаўнай праграме “Культура Беларусі” на 2016-20 гады, якая зацверджана Саветам Міністраў, асобным пунктам вылучана супрацоўніцтва з беларусамі замежжа

Падтрымка — на дзяржаўным узроўні

У Дзяржаўнай праграме “Культура Беларусі” на 2016-20 гады, якая зацверджана Саветам Міністраў, асобным пунктам вылучана супрацоўніцтва з беларусамі замежжа

З дакументам варта бліжэй пазнаёміцца актывістам беларускіх суполак замежжа. “Спадчына”, “Мастацтва і творчасць”, “Архівы Беларусі”, “Беларусы ў свеце”… Па гэтых асноўных кірунках будзе развівацца беларуская культура. Яны і ўнесены самастойнымі падпраграмамі ў маштабную Дзяржпраграму. Як заўважыла раней намесніца Міністра культуры Ірына Дрыга пад час анлайн-канферэнцыі “Праект Кодэкса аб культуры: абмяркуем разам”, у падпраграме “Беларусы ў свеце” разглядаюцца як пытанні культурнай падтрымкі супляменнікаў, так і адукацыйныя, інфармацыйныя.

Мы паведамлялі ўжо: адным з буйных праектаў, прадугледжаных у кірунку развіцця стасункаў з беларусамі замежжа, стане сёлета адкрыццё Культурнага цэнтра Беларусі ў Кітаі. Чакаецца, што ён пачне працаваць на базе Пасольства і стане месцам правядзення культурных мерапрыемстваў: выстаў, прэзентацый, канцэртных праграм. Усё гэта, безумоўна, вельмі паспрыяе пашырэнню беларускай культуры ў Паднябеснай.

Увогуле ж засяродзім увагу: сярод мэтаў прынятай Дзяржпраграмы нароўні з захаваннем гістарычнай памяці беларускага народа, яго нацыянальна-культурнай самабытнасці, традыцый ды іншых вызначана і садзеянне захаванню нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларускай дыяспары.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter