У панядзелак стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне

Падстаў для хвалявання няма

Cтварэнне роўных умоў для абітурыентаў, абарона інтарэсаў і правоў грамадзян, якія маюць намер паступаць ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, — вось асноўная функцыя Дзяржкамісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў, адзначыла намеснік Прэм`ер-міністра, старшыня дзяржкамісіі Наталля Качанава. Дзякуючы пільнай увазе, якая надаецца ў краіне ўступнай кампаніі, на працягу апошніх гадоў, падкрэсліла віцэ-прэм`ер, пры правядзенні гэтага важнага мерапрыемства карупцыйныя праявы адсутнічаюць. Падстаў для хвалявання ў гэтым плане няма.

Па даручэннi Наталлi Качанавай створана рабочая група, якую ўзначалiў начальнiк галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фiнансавай сферы КДК Аляксандр Курлыпа. Скаргi i прапановы ад абiтурыентаў i iх бацькоў, калi такiя з’явяцца, як i ў мiнулыя гады, будуць аператыўна разгледжаны рабочай групай. Самыя актуальныя з iх пасля знойдуць адлюстраванне ў змененых правiлах прыёму ў навучальныя ўстановы. Пакуль зваротаў у дзяржкамiсiю з нагоды цяперашняй кампанii не паступала.

Нагадаем, на цэнтралiзаванае тэсцiраванне, якое пачнецца ўжо ў панядзелак, 13 чэрвеня, i завершыцца 27 чэрвеня, у гэтым годзе зарэгiстравалася больш за 100 тысяч абiтурыентаў. Самым масавым прадметам ЦТ, як i ў мiнулым годзе, стала руская мова. Яе плануюць здаваць каля 78 тысяч чалавек, матэматыку — амаль 48 тысяч, на фiзiку зарэгiстравалася больш за 27 тысяч абiтурыентаў.

Першым уступным iспытам стане беларуская мова. На 14 чэрвеня запланаваны экзамен па рускай мове, на  16 чэрвеня — па грамадазнаўстве, на 18 чэрвеня — па бiялогii, на 19 чэрвеня — па матэматыцы, на 21 чэрвеня — па гiсторыi Беларусi,          на 23 чэрвеня — па хiмii i на       25 чэрвеня — па замежных мовах. А 27 чэрвеня завершаць пералiк сусветная гiсторыя (найноўшы час) i геаграфiя. У якасцi рэзервовага дня, зарэгiстравацца на якi ў шасцi пунктах рэгiстрацыi Мiнска i рэгiёнаў можна з 28 чэрвеня па 1 лiпеня, вызначана       5 лiпеня. Месцам правя-   дзення цэнтралiзаванага тэсцiравання ў рэзервовы дзень традыцыйна стане Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт.

Як i ў мiнулым годзе, станоўчы адлiк на ЦТ па беларускай або рускай мове пачнецца ад 10 балаў, выключаючы некаторыя фiлалагiчныя спецыяльнасцi, дзе гэтае значэнне можа дасягаць 20. Як мiнiмум на 20 па першым прадмеце профiльнага выпрабавання абiтурыенты павiнны будуць здаць гiсторыю Беларусi, сусветную гiсторыю найноўшага часу, грамадазнаўства, геаграфiю i замежныя мовы. У 15 ацэньваюцца матэматыка, фiзiка, хiмiя, бiялогiя. І на пяць балаў «становiцца лягчэй» кожны з названых прадметаў, калi гаворка iдзе пра другое профiльнае выпрабаванне.

Ул. інф.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter