Падручнікі для замежжа

Для беларусаў, якія жывуць за мяжой, доўгі час было праблемай атрымаць літаратуру з Бацькаўшчыны. Між тым, дапамогу ў забеспячэнні дыяспар кнігамі аказваюць Таварыства па сувязях з суайчыннікамі замежжа “Радзіма”, беларускія пасольствы і консульствы, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры Беларусі. Але гэтых мераў усё роўна недастаткова
Для беларусаў, якія жывуць за мяжой, доўгі час было праблемай атрымаць літаратуру з Бацькаўшчыны. Між тым, дапамогу ў забеспячэнні дыяспар кнігамі аказваюць Таварыства па сувязях з суайчыннікамі замежжа “Радзіма”, беларускія пасольствы і консульствы, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры Беларусі. Але гэтых мераў усё роўна недастаткова.

Справа ў тым, што падручнікі, выдадзеныя на Беларусі, напісаны ў адпаведнасці з айчыннымі праграмамі і не заўсёды супадаюць з метадычнымі падыходамі, прынятымі ў замежных краінах. А вось нала-дзіўшы выдавецкую дзейнасць непасрэдна ў замежжы можна ў значнай ступені вырашыць праблему.

Цікавы ў гэтым плане вопыт ёсць у Польшчы, дзе ў выдавецтве “Ортдрук” нядаўна былі выдадзены некалькі кніг-падручнікаў для факультатыўнага чытання па гісторыі і геаграфіі Беларусі. Падручнік “Гісторыя Беларусі” напісаў прафесар універсітэта Беластока Яўген Мірановіч, які доўгі час займаецца вывучэннем гісторыі Беларусі. Падручнік “Геаграфія Беларусі” напісалі беларускія аўтары. Гэтыя кнігі выйшлі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Польшчы. Імі могуць карыстацца ўсе, хто жадае ведаць гісторыю і геаграфію Беларусі. Карацей, пры наданні выдавецкай дзейнасці ў беларускіх дыяспарах адпаведнай увагі праблема забеспячэння беларускіх школ сучаснай літаратурай можа быць паспяхова вырашана. У тым ліку і шляхам супрацоўніцтва беларускіх і замежных аўтараў, якія складаюць падручнікі.

Андрэй Лукашоў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter