Падмурак усяму закладваецца ў школе

Як і надвор’е з пробліскамі сонца, так і прыгожая, з новай спартыўнай залаю школа, прыўзняты настрой дарослых і дзяцей.

УЧАРАШНЯЯ раніца стала сапраўдным падарункам для вучняў, іх бацькоў, педагогаў Верасніцкай сярэдняй школы Жыткавічскага раёна, бо ўсё спрыяла святу — Дню ведаў, першаму званку

Як і надвор’е з пробліскамі сонца, так і прыгожая, з новай спартыўнай залаю школа, прыўзняты настрой дарослых і дзяцей.

З новым навучальным годам павіншавала ўсіх дырэктар школы Валянціна Казак.

Далей слова было дадзена намесніку Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаілу Русаму, які, дарэчы, закончыў гэтую школу ў 1972 го- дзе. Міхаіл Івнавіч падзякаваў настаўнікам за іх цяжкую, але такую высакародную працу, успомніў тых, хто яго вучыў. Ён засяродзіў увагу на тым, што наша краіна мае патрэбу ў высокаадукаваных, прафесіянальна падрыхтаваных людзях, а падмурак усяму закладваецца менавіта ў школе, пажадаў удачы, дабра, высокага «ўраджаю» ў адзнаках вучняў. Затым шаноўны госць уручыў падарункі перша- класнікам, а таксама папрасіў скласці спіс інвентару для новай спартыўнай залы, які будзе закуплены і дастаўлены ў школу.

НА ЗДЫМКУ: Міхаіл РУСЫ сярод вучняў Верасніцкай сярэдняй школы.

Сяргей КУЛАКЕВІЧ

Фота Анастасіі КУЛАКЕВІЧ

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter