Падкова на шчасце

У аграгарадку Мажэйкава Лідскага раёна распачата рэалізацыя цікавага аўтарскага праекта — аграсядзібы са старадаўняй кузняй-музеем

У аграгарадку Мажэйкава Лідскага раёна распачата рэалізацыя цікавага аўтарскага праекта — аграсядзібы са старадаўняй кузняй-музеем

— Пакуль праект у стадыі распрацоўкі, але калі ўсё складзецца спрыяльна, наступным летам у “Кавалёвай лазе” (а менавіта такую назву будзе мець кузня-музей) пачуецца першы ўдар молата, — дзеліцца адна з аўтараў праекта, супрацоўніца аддзела культуры Лідскага райвыканкама, студэнтка Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы Наталля Шчаўканогава. — Ажыццяўляем гэты праект разам з настаўнікам працоўнага навучання Мажэйкаўскай школы Мікалаем Філіповічам, які марыць аднавіць справу продкаў, — ягоныя дзед і бацька былі кавалямі.

Аўтары праекта прыкладаюць шмат намаганняў для ўвасаблення ідэі ў жыццё. Яны актыўна шукаюць і збіраюць старадаўнія прадметы хатняга побыту ды кавальскія прылады. Мікалай ужо нагледзеў у адной з вёсак закінутую старую кузню, што захавалася ў сваім першасным выглядзе. Яе акуратна перавязуць у Мажэйкава.

— Вельмі хочацца, каб моладзь і турысты мелі магчымасць не толькі пабачыць, але і датыкнуцца да аўтэнтычных рамёстваў продкаў: выкаваць падкову на шчасце, выпечы хлеб па старадаўнім рэцэпце, вышыць ручнік і гэтак далей. Тады і ўражанні будуць іншыя, і перажытае ды ўбачанае ніколі не забудзецца, — лічыць Наталля Шчаўканогава. — Мы маем такую багатую спадчыну і хочам расказаць пра яе ўсяму свету.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter