«Падары бусла»

У ПАЧАТКУ лістапада ў серыі “Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі” ўбачыў свет новы твор заслужанага журналіста Рэспублікі Беларусь, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоля Смалянкі “Падары бусла”. Гэты раман, як і шматлікія іншыя, Анатоль Уладзіміравіч прысвяціў сваёй малой радзіме – Карэлічскаму раёну, які 25 лістапада адзначае 70-годдзе з моманту ўтварэння.

Выхад гэтага рамана пра сучасную вёску стаў добрым віншаваннем пісьменніка землякам.

У ПАЧАТКУ лістапада ў серыі “Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі” ўбачыў свет новы твор заслужанага журналіста Рэспублікі Беларусь, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоля Смалянкі “Падары бусла”. Гэты раман, як і шматлікія іншыя, Анатоль Уладзіміравіч прысвяціў сваёй малой радзіме – Карэлічскаму раёну, які 25 лістапада адзначае 70-годдзе з моманту ўтварэння.

 Але пытанні і падзеі, што ўздымае і пра якія распавядае пісьменнік праз лёс герояў, тычацца амаль усіх вяскоўцаў сталага ўзросту. Яны вельмі тыповыя для сельскай мясцовасці таго часу, у якім існуюць літаратурныя персанажы. Гэта — першыя складаныя гады станаўлення беларускай дзяржаўнасці і новых эканамічных адносін пасля распаду Савецкага Саюза. Як выразна выказаўся адзін з герояў твора пра той час: “Гіне ўсё... Ад калгаса — рожкі ды ножкі...”

У такіх абставінах і адбываюцца падзеі, апісаныя ў рамане. Яны разгортваюцца на хутары каля пасёлка Мір, што ў Карэлічскім раёне, куды прыязджае жыць мінчанін Вадзім Леўчык з маладой жонкай. Ён толькі што закончыў сталічны інстытут і па парадзе бацькі збіраецца займацца фермерствам. Праз лёс гэтай сям’і пісьменнік літаратурна-мастацкімі сродкамі праўдзіва апісвае той перыяд. Ён таксама выразна малюе карціну вясковых узаемаадносін, пачатак адраджэння сельскай гаспадаркі, моц калектыўнай працы — ад развалу калгаснага ладу да сучасных аграгарадкоў.

Змест твора мае і грамадскую каштоўнасць, і інтрыгуе, вабіць чытача лірычным сюжэтам, складаным лёсам герояў. А самае галоўнае — ён жыццесцвярджальны.

Нельга не адзначыць, што некаторыя героі рамана маюць і сваіх прататыпаў. І як сведчаць рэальныя справы, Карэліцкі раён год ад году становіцца ўсё больш прываблівым і індустрыяльна развітым.  Там жывуць добразычлівыя і працавітыя людзі. Яны аберагаюць і павялічваюць традыцыі, сусветна вядомую спадчыну, пакінутую ім продкамі.

Леанід КРЫВАНОС, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter