Падарунак ад расiйскага мецэната

Рагачоўскі музей папоўнілі дзве карціны Анатоля Каплана

Рагачоўскі музей народнай славы папоўнілі экспанаты, звязаныя з жыццём і творчасцю сусветна вядомага мастака і скульптара Анатоля Каплана.

Дзве арыгінальныя жывапісныя работы «Мужчынскі партрэт» і «Дом на ўзлеску», медаль лаўрэата Лейпцыгскай выставы 1965 года, сучаснае выданне твораў Шалом-Алейхема з ілюстрацыямі Анатоля Каплана, а таксама сем блакнотаў болей чым са ста яго малюнкамі перадаў музейнай установе калекцыянер з Санкт-Пецярбурга Ісаак Кушнір. Пасля смерці Каплана ён набыў сямейную калекцыю майстра.

— Нарадзіўшыся на рагачоўскай зямлі ў 1902 годзе, Анатоль Каплан правёў тут свае маладыя гады, затым паехаў вучыцца ў Харкаў і Ленінград, — расказвае дырэктар музейнай установы Міхаіл Ларычкаў. — Там у большасці і стварыў ён свае выдатныя мастацкія і скульптурныя работы, якія прынеслі яму шырокую вядомасць.

Дарэчы, яшчэ тры гады таму музей меў толькі адзіны афорт майстра з назвай «Шавец» — ён быў падараваны нам Нацыянальным мастацкім музеем. Сёння ж дзякуючы цесным кантактам з мецэнатам з паўночнай расійскай сталіцы ў фондах рагачоўскага музея маецца 44 арыгінальныя скульптурныя і жывапісныя работы Каплана.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter