Падарунак абласному цэнтру

У Гомелі да 70-годдзя вызвалення адкрыта дзіцячая паліклініка

Новая дзіцячая паліклініка стала падарункам гамяльчанам да 70-годдзя вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое адзначаюць у абласным цэнтры.

 Новы аб’ект, будаўніцтва якога пачалося ў 2009 годзе, прызначаны для абслугоўвання дзіцячага насельніцтва пяці мікрараёнаў новабудоўляў, дзе пражываюць 15 тыс. дзяцей да 18 гадоў. Гэты сацыяльны аб’ект рэалізаваны Гомельскім гарвыканкамам.

На здымку: у новай палiклiнiцы.

Фота: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter