Падарожжы па хвалях мелодый

Музычнае свята “Гасцёўня Напалеона Орды” ў Іванава (Брэсцкая вобласць) сабрала аматараў камернай і эстраднай музыкі
Музычнае свята “Гасцёўня Напалеона Орды” ў Іванава (Брэсцкая вобласць) сабрала аматараў камернай і эстраднай музыкі.

Сёлета свята прысвячалася 585-годдзю горада і Напалеону Ордзе. Памяці вялікага майстра, вядомага мастака і кампазітара, на гэты раз былі прысвечаны канцэрты, выставы, а таксама традыцыйныя навуковыя чытанні. Разам са старадаўняй музыкай часоў Н. Орды на свяце былі прадстаўлены і творы сучасных беларускіх кампазітараў. Эстрадныя і джазавыя праграмы сталі своеасаблівым акцэнтам, які сабраў гучанне свята ў адзін акорд, аб’яднаўшы музыку мінулага і сённяшняга дня.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter