Падарожжа ў Японію.

Пригодич, З. К. Путь полной луны: Японский дневник / Зиновий Пригодич. — Минск: Деловая печать, 2009. — 272 с. : ил. — (Библиотека журнала “Гаспадыня”).

Пригодич, З. К. Путь полной луны: Японский дневник / Зиновий Пригодич. — Минск: Деловая печать, 2009. — 272 с. : ил. — (Библиотека журнала “Гаспадыня”).

Займальнай падарожнай публіцыстыкай парадаваў чытача празаік і публіцыст Зіновій Прыгодзіч. І па іншых публікацыях у перыёдыцы і асобных выданнях стала заўважна, што пісьменнік у апошнія гады актыўна вандруе па свеце. Гэтым разам Зіновій Прыгодзіч выправіўся ў Японію. Як толькі адкрываў кнігу “Путь полной луны”, адразу прыгадалася “Галінка сакуры” колішняга ўласнага карэспандэнта “Правды” ў Японіі Усевалада Аўчыннікава. Паверце, і ў рабоце беларускага публіцыста нас чакаюць не менш цікавыя сустрэчы. А для тых, хто ўпершыню чытае такую дарожную кнігу пра Японію, “Путь полной луны” і ўвогуле падасца ўнікальным завочным падарожным гідам па багатай на гісторыю і культуру краіне. І зусім па-новаму адкрыюцца гэтыя загадкавыя японцы, партрэты якіх Зіновій Прыгодзіч стварае праз просты аповед пра іх звычайнае жыццё, пра іх мары, памкненні, характары.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter