Падарожжа сярод волатаў

Паміж Акадэмгарадком і сталічным мікрараёнам Уручча месціцца самы таямнічы ў краіне музейХто прыдумаў такое? Ідэя стварэння Музея валуноў пад адкрытым небам належыць Гаўрылу Іванавічу Гарэцкаму, знакамітаму геолагу, аднаму з першых беларускіх акадэмікаў. "У тыя часы, гэта значыць у 70–80-я гады, мы шмат часу праводзілі ў экспедыцыях, — расказвае кіраўнік рэдакцыйна-выдавецкай групы Інстытута геахіміі і геафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валерый Вінаградаў. — Вывучалі геалагічную гісторыю тэрыторыі Беларусі. Прычым геолагі бачылі, што шматлікія ўнікальныя геалагічныя ўтварэнні — ледавіковыя валуны, якім тысячы гадоў, — не абаронены ад націску людзей, узброеных сучаснай тэхнікай. Іх вывозілі ў розныя месцы на будаўніцтва, закопвалі ў зямлю, каб не перашкаджалі гаспадарыць на палях, і гэтак далей. Вось тады, у 1985 годзе, і зарадзілася ідэя: стварыць Парк валуноў. Сабраць самыя цікавыя з іх па складзе, форме, гісторыі”.
Паміж Акадэмгарадком і сталічным мікрараёнам Уручча месціцца самы таямнічы ў краіне музей
Хто прыдумаў такое? Ідэя стварэння Музея валуноў пад адкрытым небам належыць Гаўрылу Іванавічу Гарэцкаму, знакамітаму геолагу, аднаму з першых беларускіх акадэмікаў. "У тыя часы, гэта значыць у 70–80-я гады, мы шмат часу праводзілі ў экспедыцыях, — расказвае кіраўнік рэдакцыйна-выдавецкай групы Інстытута геахіміі і геафізікі У Парку валуноў - свае гістарычныя славутасці, узрост якіх наглядна ўражваеНацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валерый Вінаградаў. — Вывучалі геалагічную гісторыю тэрыторыі Беларусі. Прычым геолагі бачылі, што шматлікія ўнікальныя геалагічныя ўтварэнні — ледавіковыя валуны, якім тысячы гадоў, — не абаронены ад націску людзей, узброеных сучаснай тэхнікай. Іх вывозілі ў розныя месцы на будаўніцтва, закопвалі ў зямлю, каб не перашкаджалі гаспадарыць на палях, і гэтак далей. Вось тады, у 1985 годзе, і зарадзілася ідэя: стварыць Парк валуноў. Сабраць самыя цікавыя з іх па складзе, форме, гісторыі”.У Парку валуноў - свае гістарычныя славутасці, узрост якіх наглядна ўражвае
Пяць гадоў збіралі навукоўцы сваю незвычайную калекцыю, што сёння займае шэсць гектараў. Праца велізарная: даследавалі больш за 200 000 камянёў, даўным-даўно прынесеных ледавікамі на тэрыторыю Беларусі. З іх 2134 валуны, самыя цікавыя ў розных сэнсах, і перавезлі ў Мінск. Між іншым, калі Парк валуноў толькі арганізаваўся, сюды прыходзілі астролагі і незалежна адзін ад другога адзначалі: усе валуны тут нясуць станоўчую энергетыку. А яно ж і не дзіва: столькі здаровага энтузіязму, сіл і сродкаў у справу ўкладзена!
Калі проста глядзіш на гэтых волатаў, то адразу і не зразумееш: па якой жа сістэме яны тут атабарыліся? Валерый Вінаградаў расказаў, што тэрыторыю Парку ўмоўна можна падзяліць на некалькі экспазіцый. Цэнтральную, і самую вялікую, частку займае "Карта Беларусі". Між іншым, на сёння гэта самая вялікая мадэль карты нашай краіны. Прычым на ёй на самой справе адлюстраваны асноўныя формы рэльефу, а таксама рэкі, азёры, нават гарады.
На паўночным захадзе Парку размясцілася "Жыватворная правінцыя". Сама назва, як бачым, гаворыць: працавалі тут людзі рамантычныя і творчыя. У цэнтры роўнай пляцоўкі бачым U-падобнае паглыбленне: гэта, трэба разумець, само Балтыйскае мора з ягонымі затокамі і, як мне патлумачылі, Фенаскандынавія — тэрыторыя сучасных Швецыі, Фінляндыі, Кольскага паўвострава, Ленінградскай вобласці. Гэта і быў у далёкія часы самы цэнтр аледзянення. Дарэчы, вучоныя сцвярджаюць: пяць разоў ледавікі наведвалі нашу тэрыторыю. Яны рухаліся з поўначы гіганцкім пластом, часам магутнасць лёду дасягала 1000 метраў, і літаральна скручвалі сваёй сілай горныя пароды пад сабой. Так і ўтвараліся валуны — велізарныя абломкі горных парод, ды яшчэ і са слядамі “апрацоўкі” ледавікамі. Такім чынам, пры “прасаванні” тэрыторыі каласальнымі масамі лёду, што наступалі і адступалі, і фармаваўся рэльеф Беларусі: нізіны, узвышшы, груды...
Вялікая "Петраграфічная калекцыя", размешчаная на паўднёвым усходзе Парку, прадстаўлена ў выглядзе замкнёнага круга. Ён падзелены на некалькі сектараў, у кожным з іх аснаваліся камяні, розныя па паходжанні, паводле тэрміналогіі геолагаў — асадкавыя, магматычныя, метамарфічныя. А замкнёны круг якраз і сімвалізуе спалучанасць, узаемазалежнасць усіх з`яў у прыродзе.
Ідзем па музеі строга на поўнач — і трапляем у яшчэ адну калекцыю: "Форма ледавіковых валуноў". Можна доўга захапляцца бязмежнай фантазіяй прыроды — авалы, кругі, камяні ў выглядзе грыба... Пры гэтым усе экспанаты-волаты абкатаныя, адшліфаваныя, а часта яшчэ і пакрытыя штрыхоўкай — гэта на іх засталіся ледавіковыя шрамы.
Яшчэ адна цікавая экспазіцыя, у паўднёвай частцы Парку, мае назву "Камень у жыцці чалавека", расказвае пра важную частку гістарычнай і культурнай спадчыны нашага народа. Тут можна пабачыць, пакратаць знакавыя валуны, якія выкарыстоўваліся чалавекам у мінулым. Скажам, адзін з камянёў мае назву "Стары", ці "Дзед". На Беларусі, як вядома, заўсёды шанавалі кожнага чалавека, а гэтыя назвы сведчаць аб павазе да людзей сталага веку, умудроных досведам: у Азіі іх завуць аксакаламі, у нас — "стары" або "дзед". Кажуць, гэты камень дапамагае жанчынам: калі ў пэўны час сесці на яго, вымавіць адпаведную замову, то праблемы з дзетараджэннем будуць вырашаны.У Парку валуноў - свае гістарычныя славутасці, узрост якіх наглядна ўражвае "Гэты камень з`явіўся ў нашым Парку ў 1986 годзе, а перавезены з берага ракі Свіслач, — удакладняе В.Вінаградаў. — Да 1905 года, кажуць, у Мінску дзейнічала старажытнае капішча, святое для язычнікаў месца з усімі атрыбутамі той веры: велізарным дубам, агнём — там увесь час падтрымлівалася вогнішча, крыніцай і вось гэтым каменем. Жыў пры Свіслачы, расказваюць, і захавальнік агню, Старац, які меў у народзе славу шаптуна і чарадзея: мог, кажуць, лячыць, прыварожваць, прадказваць будучыню, падаўжаць жыццё і нават наклікаць смерць. А потым прыйшлі іншыя часы: капішча было разбурана, дуб спілаваны, а камень закапалі ў зямлю. Калі пра гэта даведаліся супрацоўнікі нашага Інстытута, то дамагліся таго, каб камень быў зноў адкапаны і перавезены ў наш музей".
Цікавую гісторыю мае і “Каменны крыж Стэфана Баторыя”. Паводле падання, менавіта ля гэтага волата пад час аднаго з паходаў сваіх войскаў на ўсход у адзін з перыядаў Лівонскай вайны (у 1579–1582 гады) абедаў Стэфан Баторый, тагачасны кароль Рэчы Паспалітай. Ёсць у калекцыі і "Барысавы камяні" — сведкі мінуўшчыны з высечанымі на іх крыжамі і надпісамі. Існуюць розныя меркаванні наконт сэнсу гэтых рукатворных выяў. Адна з версій — што такімі валунамі пазначаліся межы Полацкага княства. Іншыя ж мяркуюць, што знакі гэтыя на камянях ёсць сведчанні барацьбы новай, хрысціянскай веры з язычніцтвам. Некаторыя ж навукоўцы лічаць, што надпісы і крыжы былі высечаны пад час страшнага голаду ў маі 1128 года: тады, кажуць, снег ляжаў да мая, і мароз пабіў усе азімыя, людзі елі мох ды салому. Магчыма таксама, што з`яўленне гэтых знакаў звязана з імем полацкага князя Барыса, сына легендарнага Усяслава Чарадзея, які адправіўся ў вайсковы паход на балцкія плямёны яцвягаў і земгалаў у XII стагоддзі.
Будзеце ў Парку — зайдзіце і ў вестыбюль размешчанага непадалёк Інстытута геахіміі і геафізікі, пабачыце ўнікальны каменны крыж ІХ–Х стагоддзяў. Як лічыць прафесар Эрнст Ляўкоў, першапачаткова гэта быў ідал багіні ўрадлівасці Мары. Да каменя, магчыма, прыходзілі маладыя сем`і, яны здзяйснялі нейкія абрады-дзеі, і калі нараджалася дзіця, то на адваротным баку крыжа ў знак падзякі высякалі кропку — яны там добра бачны. У часы язычніцтва камень, пэўна, больш нагадваў жаночую фігуру, а з прыходам хрысціянства яму была нададзена форма крыжа. Украінскія ж навукоўцы лі-чаць, што гэта ўжо ад пачатку быў каменны крыж, некалі пастаўлены чалавекам. "Гэта адзіны крыж-ідал, які нам удалося знайсці ў Беларусі, — удакладняе Валерый Вінаградаў. — Ён ляжаў пры аўтатрасе Вілейка-Даўгінава. Перавезлі яго ў Мінск, паклалі ў Парку валуноў. А потым падумалі: надта ж вялікая каштоўнасць, каб пакідаць яе без нагляду, таму і “перасялілі” яго ў вестыбюль нашага Інстытута...”

Іда Ганчаровіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter