Падарожжа са смакам даўніны. Віктарына ад “Народнай газеты” для нераўнадушных краязнаўцаў і... аматараў нацыянальнай кухні.

Спадзяёмся, шаноўныя, вас зацікавілі пытанні, апублікаваныя ў мінулую суботу? Што ж, не будзем расслабляцца. Прапануем пытанні другога тура нашай віктарыны, якая дазволіць не толькі бліжэй пазнаёміцца з фіналістамі нашага праекта, але і смачна паесці! Нагадваем: пераможцу віктарыны чакае вячэра на дваіх у кавярні “Хутарок” у беларускім народным стылі.

1) Вядома, штогод на зімоўку ў Брэсцкай крэпасці застаецца каля дзвюх тысяч кажаноў розных відаў. А які памер самага маленькага брэсцкага кажана?
А) Каля трох сантыметраў. Б) Каля сямі сантыметраў. В) Не больш дзесяці сантыметраў.
2) З якога дрэва быў выраблены крыж Лазара Богшы?
А) З дуба. Б) З кедра. В) З кіпарыса.
3) Каго не дапускаюць на абрад “Пахаванне стралы”?
А) Дзяцей. Б) Мужчын. В) Незамужніх жанчын.
4) Якая навінка з’явілася ў Гервяцкім касцёле святой Тройцы?
А) Драўляная скульптура. Б) Цуда-
дзейны абраз. В) Каваныя вароты.
5) Дзе зараз знаходзіцца найвялікшая калекцыя слуцкіх паясоў?
А) У Мінску. Б) У Маскве. В) У Берліне.
6)Якім чынам знікла верхавіна батанічнага помніка прыроды — лістоўніцы векавой — ля вёскі Улукі?
А) Дрэва пашкодзіла маланка. Б) У час Вялікай Айчыннай вайны верхавіну ссеклі, каб наладзіць артылерыйскі назіральны пункт. В) Лістоўніцу спілавалі вандалы.

Бонус-пытанне ад шэф-повара кавярні “Хутарок”:
— З чаго гатуюцца калдуны графа Тышкевіча?

Адказы прымаюцца на працягу двух тыдняў пасля апублікавання пытанняў. Дасылайце іх на адрас рэдакцыі з пазнакай “Сем цудаў Беларусі”. Чакаем вашых лістоў!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter