Падарожжа са смакам даўніны. “Народная газета” пачынае новую віктарыну для нераўнадушных краязнаўцаў і... аматараў нацыянальнай кухні.

Ці не засумавалі вы, дарагія чытачы, без нашых краязнаўчых конкурсаў і віктарын? Памятаеце, мы абяцалі, што фінальны тур нашага праекта будзе насычаны займальнымі аповедамі, віртуальнымі вандроўкамі і цікавымі падарункамі? І вось, хоць да пачатку рэспубліканскага галасавання яшчэ пяць дзён, прапануем вам віктарыну “Падарожжа са смакам даўніны”. Названа яна так нездарма. Пераможца па выніках сямі тураў — менавіта на столькі разлічана наша віктарына — атрымае ў падарунак ад нашага афіцыйнага спонсара кавярні “Хутарок” вячэру на дваіх у беларускім народным стылі! Так што бярыце паперу ў рукі — і гайда рашаць краязнаўчыя загадкі. Усе пытанні нашай віктарыны датычацца фіналістаў праекта “Сем цудаў Беларусі”.

1Якія дрэвы пераважаюць у Белавежскай пушчы?
А) Елкі
Б) Сосны
В) Бярозы

2Як з’явіліся Браслаўскія азёры?
А) У выніку вулканічнага выбуху
Б) У выніку землятрусу
В) У выніку таяння ледавіка

3Хто першы натрапіў на брагінскі метэарыт?
А) Мясцовыя сяляне
Б) Вучоныя з Расіі
В) Айчынныя археолагі

4За кошт чаго ў Каложскай царкве ствараецца выдатная акустыка?
А) У сцены храма ўмараваны глечыкі
Б) Гэтаму садзейнічае форма царквы
В) Памяшканне храма не загрувашчана рэчамі

5Куды была вывезена з Нясвіжскага палаца багатая бібліятэка Радзівілаў?
А) У Варшаву
Б) У Пецярбург
В) У Вільню

6Вядома, у Шклоўскай ратушы размяшчаліся гандлёвыя рады. Колькі крам там магло змясціцца?
А) Каля  дзесяці
Б) Каля трыццаці
В) Больш за сто

Бонус-пытанне ад шэф-повара рэстарана “Хутарок”: — Адкуль пайшла назва вядомай беларускай стравы верашчака?

Адказы прымаюцца на працягу двух тыдняў пасля апублікавання пытанняў. Дасылайце іх на адрас рэдакцыі з пазнакай “Сем цудаў Беларусі”. Чакаем вашых лістоў!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter