Падарожжа са смакам даўніны.

Віктарына ад “Народнай газеты” для нераўнадушных краязнаўцаў і... аматараў нацыянальнай кухні.

Віктарына ад “Народнай газеты” для нераўнадушных краязнаўцаў і... аматараў нацыянальнай кухні.

Дарагія сябры, ужо ў наступную суботу мы аб’явім пераможцаў нашай віктарыны. Хочацца як мага хутчэй даведацца, хто з нашых чытачоў адвячэрае ў кавярні “Хутарок” у беларускім народным стылі? Заставайцеся з намі! Зусім хутка мы адкрыем імя шчасліўчыка.

Адказы на пытанні VІ тура:
1. Якое свята спраўлялі раней каля 900-гадовага дуба ля вёскі Дубічна Маларыцкага раёна? в) Вяселле.
2. Якая вышыня мемарыяльнага комплексу “Прарыў”, што ва Ушацкім раёне? б) 11 метраў.
3. Свята-Пакроўская царква ў Стрэшыне Жлобінскага раёна ўнікальная тым, што... а) Цёплая нават у самую лютую зіму без усялякага абагрэву.
4. На якім дрэве быў знойдзены абраз Божай Маці Жыровіцкай? б) На грушы.
5. У якім стагоддзі была пабудавана Свята-Георгіеўская царква ў вёсцы Залужжа Старадарожскага раёна? в) У XVIII.
6. За што Бабруйская крэпасць была прылічана да першага класа абарончых збудаванняў Расійскай імперыі? б) За лепшае ўзбраенне;

Бонус-пытанне ад шэф-повара кавярні “Хутарок”: — З чаго гатавалі і з чым елі сачні?
Сачні — тоўстыя мучныя бліны, якія замянялі хлеб, гатавалі з жытняй, ячменнай ці пшанічнай мукі. Часта выкарыстоўвалі начынку — бульбу, яблыкі, вішні, слівы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter