Падарожжа са смакам даўніны.

Віктарына ад “Народнай газеты” для нераўнадушных краязнаўцаў і... аматараў нацыянальнай кухні.

Дарагія чытачы, да завяршэння  віктарыны засталося ўсяго два этапы. Сёння друкуем адказы на пытанні чацвёртага тура і заданні на шосты. Засталося зусім крыху да таго моманту, калі стане вядома імя чалавека, якога чакае вячэра на дваіх у кавярні “Хутарок” у беларускім народным стылі. Пераможцу вызначым па выніках нашага сямітурнага віртуальнага падарожжа. Поспехаў, дарагія чытачы!

Адказы на пытанні ІV тура:
1. Якая плошча гідралагічнага заказніка “Падвялікі мох”? б) Каля 10 тысяч гектараў.
2. У якім стылі быў перабудаваны Сафійскі сабор у Віцебску? а) Віленскага барока.
3. Сёлета ў парку пры Гомельскім палацы Румянцавых—Паскевічаў з’явілася ўнікальнае кветкавае поле з... б) Цюльпанамі.
4. Апошнімі ўладальнікамі Мірскага замка былі... б) Святаполк-Мірскія.
5. Лёд на возеры Нарач трымаецца да... в) Красавіка.
6. Назва праваслаўнага свята Бразкун пайшла ад грукатання... а) Рыдлёвак, якімі закопвалі святую крыніцу.
Бонус-пытанне ад шэф-повара кавярні “Хутарок”:
Дзе вырабляўся і што ўяўляў сабой беларускі “Літоўскі” сыр? “Літоўскі” сыр пачалі вырабляць у сярэдзіне XIX стагоддзя ў ваколіцах Гарадзеі. Беларускі “Літоўскі” сыр быў ферментаваны (“жоўты”) з чырванаватай скарыначкай, вельмі падобны на галандскі сыр “Эдамер”.

Пытанні VІ тура:
1. Якое свята спраўлялі раней каля 900-гадовага дуба ля вёскі Дубічна Маларыцкага раёна?
а) Каляды;
б) Купалле;
в) Вяселле.
2. Якая вышыня мемарыяльнага комплексу “Прарыў”, што ва Ушацкім раёне?
а) 9 метраў;
б) 11 метраў;
в) 13 метраў.
3. Свята-Пакроўская царква ў Стрэшыне Жлобінскага раёна ўнікальная тым, што...
а) Цёплая нават самай лютай зімой без усялякага абагрэву;
б) Захоўвае ўнікальныя скульптуры XV стагоддзя;
в) Некалькі разоў гарэла, а засталася цэлай.
4. На якім дрэве быў знойдзены абраз Божай Маці Жыровіцкай?
а) На бярозе;
б) На грушы;
в) На елцы.
5. У якім стагоддзі была пабудавана Свята-Георгіеўская царква ў вёсцы Залужжа Старадарожскага раёна?
а) У XVI;
б) У ХVII;
в) У XVIII.
6. За што Бабруйская крэпасць была прылічана да першага класа абарончых збудаванняў Расійскай імперыі?
а) За вялікую плошчу;
б) За лепшае ўзбраенне;
в) За ваенныя поспехі.

Бонус-пытанне ад шэф-повара кавярні “Хутарок”:
— З чаго гатавалі і з чым елі сачні?
Адказы прымаюцца на працягу двух тыдняў пасля апублікавання пытанняў. Дасылайце іх на адрас рэдакцыі з пазнакай “Сем цудаў Беларусі”. Чакаем вашых лістоў!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter