Падарожжа ў мінулае і будучыню

У гісторыі Беларускай чыгункі шмат цікавых старонакПрэзентацыя саліднага, амаль на тысячу старонак выдання “Гісторыя Беларускай чыгункі. Са стагоддзя XIX у стагоддзе XXI” ладзілася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук. Кніга нядаўна пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, яе падрыхтаваў калектыў беларускіх гісторыкаў і прадстаўнікоў Беларускай чыгункі пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Валянціны Яноўскай.
У гісторыі Беларускай чыгункі шмат цікавых старонак
Прэзентацыя саліднага, амаль на тысячу старонак выдання “Гісторыя Беларускай чыгункі. Са стагоддзя XIX у стагоддзе XXI” ладзілася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук. Кніга нядаўна пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, яе падрыхтаваў калектыў беларускіх гісторыкаў і прадстаўнікоў Беларускай чыгункі пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Валянціны Яноўскай.
Можна без перабольшванняў сказаць: рассяленне нашых суайчыннікаў па ўсім свеце значна паскорылася, калі ў былой Расійскай імперыі шпаркімі тэмпамі пачалі будавацца чыгункі. Даўно пралеглі сталёвыя магістралі і па тэрыторыі Беларусі. У кнізе шмат цікавых звестак пра тое, як стваралася чыгуначная сетка, як яна працавала ў складаную пару ваенна-палітычных канфліктаў, у міжваенны час. Можна даведацца, як мадэрнізавалася чыгунка, якія яна будзе ў бліжэйшай перспектыве. У кнізе шмат ілюстрацый, у тым ліку і уніквальных, з архіваў Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы.
Цікавай атрымалася і выстава“Беларуская чыгунка: ад мінулага да сучаснасці”, якую падрыхтавалі да імпрэзы супрацоўнікі бібліятэчнага аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў. Больш за 100 дакументаў розных стагоддзяў з фондаў бібліятэкі распавядаюць пра 150-гадовую гісторыю беларускай стальной магістралі. Сярод іх і вельмі рэдкія выданні. Напрыклад, адзін з першых нарысаў пра Героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава, камандзіра партызанскага злучэння, што дзейнічала ў раёне Віцебск — Орша — Смаленск. Цікава даведацца, што Панцеляймон Панамарэнка, вядомы ў Беларусі грамадскі дзяяч, у свой час закончыў Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту, працаваў на чыгунцы. У 1942—1944 гадах ён узначальваў Цэнтральны штаб партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання. А пра “рэйкавую вайну” многія ведаюць са слаўнай гісторыі партызанскага руху ў Беларусі.

Іосіф Маскалёў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter