Пад зоркай Караткевіча. Распачаўся тыдзень памяці знакамітага беларускага пісьменніка.

26 лістапада Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 80.

Караткевічам зачытваюцца і школьнікі, і іх бацькі. Многія з яго твораў атрымалі другое жыццё ў кінематографе. Дарэчы, кінастужкі “Паром”, “Лісце каштанаў”, “Маці ўрагану” і “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” плануецца паказаць у рамках тыдня Караткевіча ў Мінску.
А распачалося святкаванне юбілею беларускага генія на яго радзіме ў Оршы — малебнам у царкве Святога Леаніда, радыёперадачамі, літаратурнымі акцыямі, ўзнагароджаннямі пераможцаў паэтычных і мастацкіх конкурсаў, выставамі і прэзентацыямі кніг, у тым ліку і шматмоўнага выдання “Дзiкае паляванне караля Стаха”. Між тым талент Караткевіча даўно высока ацэнены ў іншых краінах. Пацвярджэнне таму — святочныя вечары і канцэрты ў гонар пісьменніка, якія запланаваны на гэтым тыдні не толькі ў беларускіх гарадах, але і ў Беластоку, Варшаве, Вільнюсе, Кіеве і Маскве.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter