Паразуменне паміж народамі магчыма толькі тады, калі людзі памятаюць мінулае. Менавіта памяць аб мінулым стварае будучае. Гэтыя тэмы былі ў цэнтры ўвагі падчас візіту ў ФРГ дэлегацыі ветэранаў з Мінска, якія падчас фашысцкай акупацыі былі пагнаны на прымусовыя работы ў Германію.
Характэрна, што візіт адбываўся напярэдадні гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У нямецкім Майнце сустрэліся як пагнаныя падчас фашысцкай акупацыі на прымусовыя работы беларусы, так і былыя нямецкія ваеннапалонныя.
Паездку беларускай дэлегацыі арганізаваў берлінскі фонд “Памяць, адказнасць і будучае”, які займаецца праектамі, скіраванымі на захаванне гістарычнай памяці аб вайне. Цяжкія хвіліны ўспамінаў прыйшлося перажыць гасцям на сустрэчах з вучнямі Вілігіскай гімназіі і навучэнцамі рэальнага вучылішча ў горадзе Лерхенберг, калі яны расказвалі аб самых цяжкіх момантах свайго жыцця — аб гадах вайны і прымусовых работах у Германіі.
Запамінальнай стала сустрэча з былым ваеннапалонным Хорстам Эльснерам, які пасля вайны да 1949 года ўдзельнічаў у аднаўленні Мінска. “Беларускія і германскія ветэраны разумелі адзін аднаго з паўслова, бо яны перажылі шмат цяжкага, хоць і па розных баках барыкад. Эльснер цёпла выказваўся аб тым часе і, асабліва, аб людзях, якія, страціўшы так шмат у жорсткай вайне, змаглі захаваць дабрыню і шчырасць чалавечых адносін, — расказалі ў таварыстве сяброўства “Майнц-Мінск”. Удзельнікі сустрэчы запэўнілі, што зробяць усё магчымае, каб захаваць памяць аб мінулым.
Аліна Грышкевіч