Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Часопіс “Маладосць” рэалізуе цікавы міжнародны літаратурны праект

Пад знакам Чынгіза Айтматава

Сёлета, 12 снежня, будуць 90-я ўгодкі Чынгіза Айтматава. Многія са школьных гадоў ведаюць аўтара знакамітых твораў “Джаміля”, “Бывай, Гюльсары!”, “Белы параход”, “Першы настаўнік”, “Буранны паўстанак”, “Плаха”, “Таўро Касандры”... Шмат прыхільнікаў творчасці знакамітага сына Кыргызстана і сярод беларусаў.


Часопіс “Маладосць” запрашае ўсіх, хто любіць мець суразмоўцамі разумныя, добрыя кнігі, прыняць удзел у конкурсе эсэ: “Мой Чынгіз Айтматаў”. Лепшыя разважанні, уражанні, рэфлексіі ўвойдуць у нумар, прысвечаны юбілею. Дасылайце іх у рэдакцыю часопіса з пазнакай: “Мой Чынгіз Айтматаў” да 1 верасня.

Галоўны рэдактар “Маладосці” Святлана Воцінава лічыць: варта перачытаць, успомніць, пераасэнсаваць, адкрыць для сябе нанова творчасць вялікага майстра і сябе ў гэтай творчасці.

Голас Радзімы № 8 (3560), чацвер, 22 лютага, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter