Пад п’янымi коламi

П’яны байкер стаў прычынай гібелі васьмігадовага дзіцяці

П’яны байкер стаў прычынай гібелі васьмігадовага дзіцяці ў вёсцы Брожа Бабруйскага раёна: трыццацігадовы матацыкліст выехаў на абочыну, дзе стаяла дзяўчынка.

Цялесныя пашкоджанні, якія яна атрымала, аказаліся не сумяшчальныя з жыццём.

Следства высветліла: байкер не меў вадзіцельскага пасведчання. Узбуджана крымінальная справа. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter