Пад гук фанфар

На магілёўскай Ратушы плануюць устанавіць статую гарніста

На магілёўскай Ратушы плануюць устанавіць статую гарніста.

Такую ідэю прапанаваў майстар гадзіннікавых спраў Музея гісторыі Магілёва Генадзь Галоўчык. Ён жа і паклапоціц-ца аб тым, каб гарніст кожны дзень пад гук фанфар у пэўны час «выязджаў» на балкон гарадской Ратушы.

Над стварэннем самой фігуры будзе працаваць вядомы магілёўскі сульптар Андрэй Вараб’ёў. «Статую ў чалавечы рост плануецца выканаць з жалеза і алюмінія, а «апрануць» гарніста ў касцюм жыхара горада перыяду Магдэбургскага права», — удакладніў дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.

Чакаецца, што новы «вартавы» на Ратушы зможа павітаць магіляўчан ужо гэтым летам, у час святкавання Дня горада.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter