Пачынаецца з кантактаў, завяршаецца ўкараненнем. Звыш 100 мiльёнаў долараў склаў па вынiках паўгоддзя тавараабарот Iндыi i Беларусi i амаль што наблiзiўся да аб’ёму, атрыманага за ўвесь 2004 год.

Тым не менш патэнцыял эканамiчных сувязей дзвюх краiн рэалiзаваны толькi часткова. Гэта перакананне выказаў намеснiк мiнiстра замежных спраў Вiктар Гайсёнак, адкрываючы ўчора ў Мiнску выставу прадпрыемстваў Iндыi.
Па 30 жнiўня свае тавары ў Нацыянальным выставачным цэнтры на праспекце Пераможцаў, 14 дэманструюць звыш 50 малых i сярэднiх прадпрыемстваў. У нашу краiну яны прывезлi тэкстыль, вырабы са шкуры, касметыку, медыкаменты, веласiпеды i, канешне ж, свае знакамiтыя чай i каву, а таксама iншыя тавары.
Нашы краiны маюць цесныя сяброўскiя сувязi, i трэба напоўнiць iх актыўнымi кантактамi ў эканамiчнай сферы, адзначыў на адкрыццi выставы Часовы павераны ў Справах Iндыi ў Беларусi Рагхунатх Мiшра. “Мы гатовы ствараць прадпрыемствы ў Беларусi, каб рэалiзоўваць iх прадукцыю ў краiнах СНД i Усходняй Еўропы. Iндыя, у сваю чаргу, з’яўляецца вельмi перспектыўным рынкам для збыту беларускай прадукцыi, — патлумачыў ён. — Нашы краiны, хоць i знаходзяцца геаграфiчна далёка адна ад другой, аднак iх шмат што зблiжае. У нас высокi навуковы патэнцыял, трэба больш плённа супрацоўнiчаць у сферы навукова-тэхнiчных праектаў”.
У свой час у Iндыi запрацаваў сумесны цэнтр парашковай металургii i новых матэрыялаў, цяпер рыхтуецца цэнтр оптыкi i лазераў, у планах — супрацоўнiцтва ў сферы аўтатрактарабудавання, электронiкi, iнфармацыйных тэхналогiй. “Пачынаецца з кантактаў, працягваецца ў кантрактах i завяршаецца ўкараненнем распрацовак i рэалiзацыяй тавараў”, — адзначыў карэспандэнту “НГ” акадэмiк НАН Беларусi Алег Роман.
— Мы можам атрымлiваць iндыйскiя тавары не з трэцiх рук, як пераважна гэта адбываецца сёння, — перакананы старшыня Мiнскага сталiчнага саюза прадпрымальнiкаў i работадаўцаў У.Карагін. — Па вытворчасцi тавараў i паслуг малыя i сярэднiя прадпрыемствы ў эканомiцы Iндыi займаюць звыш 90 працэнтаў. Магчымыя варыянты iх работы ў Беларусi — стварэнне СП, адкрыццё гандлёвых дамоў i г.д..

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter