Пачуцці, зафіксаваныя ў вобразах

У кінатэатры “Перамога” фотамайстар Віталь Раковіч прадставіў сваё бачанне адметных мясцін МінскаНа Мінск кожны можа глядзець пад рознымі ракурсамі. Віталю Раковічу падабаецца вышукваць новыя і нечаканыя. Прадстаўляючы фотавыставу “Фрагменты…” сумесна з мінскім “Кінавідэапракатам” і кінатэатрам, ён шчыра прызнаўся ў праграмцы: маўляў, спрабаваў зразумець, што такое Мінск — і не зразумеў. І цяпер фатограф яго “проста фіксуе”.Не ўсё, аднак, так проста… Ужо хаця б таму, што майстар цудоўна валодае сучаснымі тэхналогіямі апрацоўкі “зафіксаванага”. І таму за звычайнымі фрагментамі можна ўбачыць сімвалы, знакі, вобразы. Зрэшты, так і павінна быць у мастацтве. Увогуле ж Віталь разумее горад як вялізны жывы арганізм, што існуе ў іншым рытме і вымярэнні, чым арганізм чалавечы.
Дзяцінства. Адлятае…У кінатэатры “Перамога” фотамайстар Віталь Раковіч прадставіў сваё бачанне адметных мясцін Мінска
На Мінск кожны можа глядзець пад рознымі ракурсамі. Віталю Раковічу падабаецца вышукваць новыя і нечаканыя. Прадстаўляючы фотавыставу “Фрагменты…” сумесна з мінскім “Кінавідэапракатам” і кінатэатрам, ён шчыра прызнаўся ў праграмцы: маўляў, спрабаваў зразумець, што такое Мінск — і не зразумеў. І цяпер фатограф яго “проста фіксуе”.
Не ўсё, аднак, так проста… Ужо хаця б таму, што майстар цудоўна валодае сучаснымі тэхналогіямі апрацоўкі “зафіксаванага”. І таму за звычайнымі фрагментамі можна ўбачыць сімвалы, знакі, вобразы. Зрэшты, так і павінна быць у мастацтве. Увогуле ж Віталь разумее горад як вялізны жывы арганізм, што існуе ў іншым рытме і вымярэнні, чым арганізм чалавечы. Таму часта і не можам мы адразу ўлавіць змены ў яго сутнасці: толькі праз нейкі час, можа і “зусім нечакана для саміх сябе, мы заўважаем, што горад уступіў у новую жыццёвую фазу”.
Віталь Раковіч спрабуе Мінск не толькі фіксаваць, але і адчуваць, і перадае нам свае адчуванні ў адметных фотатворах. Вышуквае сутнасць. Своеасаблівасць. Індывідуальнасць. Часам гэта ўдаецца. “Мінск не падобны ні на адзін іншы горад, і ў той жа час ён — як музей гарадоў пад адкрытым небам, — разважае фотамайстар. — Здаецца, тут я знаходжу адлюстраванні сотняў фрагментаў, убачаных ў Маскве, Піцеры, Кіеве. Яго самабытнасць глыбока схаваная, у тым ліку і за стандартнасцю фасадаў, узоры якіх быццам прывезлі звонку і акуратна падагналі адзін да аднаго”.
Ды ўсё ж сутнасць беларускай сталіцы дзякуючы фотатворам Віталя становіцца нам больш зразумелай. Ён усё ж умее бачыць, адчуваць, перакладаць адчуванні на мову вобразаў — а не проста фіксаваць фрагменты. Экспазіцыя, дарэчы, прадаўжае серыю выстаў аўтара “Another Minsk” і “Мінск. Апоўдні. XXI стагоддзе…”, якія дэманстраваліся ўжо ў папярэднія гады.
Мастацкая фатаграфія — захапленне мінскага інжынера-праграміста Віталя Раковіча. У яго нямала цікавых праектаў, здымкаў з розных падарожжаў. Лепшыя з іх, прыкладам, з Вільнюса, ёсць у інтэрнэце.А пра тое, як ён арганізуе і праводзіць фотатуры па Беларусі, мы яшчэ раскажам.

Іван Іванаў
Дзяцінства. Адлятае… Фотаздымак з выставы Віталя Раковіча “Мінск. Фрагменты…”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter