Пачнём ужо сёння!

Ад нашых мужных продкаў мы набылі скарб, які ніхто...

Ад нашых мужных продкаў мы набылі скарб, які ніхто і ніколі адабраць не зможа, — гэта любоў да Айчыны, яе гісторыі, пачуццё гонару за свой народ. Таму не дзіўна, што Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі трывала ўпісаўся ў шэраг нашых нацыянальных свят, увасабляючы павагу да тых, хто выбраў нялёгкую справу — забяспечваць мір, ахоўваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краіны.

У духу патрыятызму трэба і надалей выхоўваць новае пакаленне.

Дарэчы, міжнародным мужчынскім днём у многіх краінах свету лічыцца 19 лістапада. У гэты дзень там прынята адзначаць дасягненні мужчын у грамадскім і сямейным жыцці, а таксама іх стаўленне да жанчын...

 Так што, мужчыны Беларусі, ёсць прапанова! Давайце правядзём добры эксперымент: ад 23 лютага да 19 лістапада пакажам нашым любым жанчынам узоры адданасці ў пачуццях, павагу і дапамогу! Пачынаць можна ўжо сёння! Гэта таксама вельмі па-мужчынску!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter