Пачатак – ад Полацка

Канферэнцыя ў старажытным горадзе сабрала каля 50 вучоных з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы
Канферэнцыя ў старажытным горадзе сабрала каля 50 вучоных з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы
Навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі” прысвячалася 1150-годдзю першага згадвання пра горад у летапісах і завяршала праграму святкавання яго юбілею. Як паведаміла дырэктар Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Тамара Джумантаева, абмяркоўваліся новыя археалагічныя даследаванні па гісторыі Полацка, праблемы вывучэння, рэстаўрацыі і выкарыстання помнікаў, выказваліся розныя меркаванні наконт вывучэння і інтэрпрэтацыі археалагічных помнікаў Полацка і Полацкай зямлі. Гаварылі і пра ролю музея ў захаванні і прэзентацыі культурнай спадчыны гістарычнай часткі горада.
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міністэрства культуры, упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама і Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.

Вольга Багачова
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter