Пачалася рэканструкцыя палацава-паркавага комплексу Тызенгаўза.

Сярод найбольш цікавых аб’ектаў, якія з’явяцца ў палацы, — арніталагічны музей і гасцініца.

Сярод найбольш цікавых аб’ектаў, якія з’явяцца ў палацы, — арніталагічны музей і гасцініца.

Сёння ва ўнікальным палацы Тызенгаўзаў у Паставах знаходзіцца цэнтральная раённая бальніца. Аднак плануецца, што хутка яна з’едзе з будынка, а комплексу вернуць выгляд XVIII стагоддзя. Тым больш што на гэта ёсць сродкі — нядаўна пастаўчане і іх калегі з суседняга літоўскага Рокішкіса выйгралі тэндэр на адпаведны грант Еўрасаюза. У выніку пастаўскі бок атрымаў 250 тысяч еўра. Яшчэ 25 тысяч еўра на рэканструкцыю будынка абяцаюць выдзеліць з раённага бюджэту мясцовыя ўлады.

План рэканструкцыі будынка прадугледжвае некалькі этапаў. На першым этапе, які ўжо распачаўся, работы будуць весціся ў скляпеннях палаца, што ўяўляюць сабой разгалінаваную сетку цікавых хадоў. Дарэчы, ужо зараз тут дзейнічае папулярная сярод пастаўчан і гасцей горада кавярня. Ёсць задумка аднавіць тут і  арніталагічны музей, які дзейнічаў пры Тызенгаўзах. На другім этапе плануецца вызваліць будынак ад бальніцы і цалкам адвесці яго пад музеі, гасцініцы і гэтак далей.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter