Паазёрскія падарожжы

На міжнародным семінары ў райцэнтры Глыбокае прайшла прэзентацыя веламаршрутаў па Віцебскай вобласці
На міжнародным семінары ў райцэнтры Глыбокае прайшла прэзентацыя веламаршрутаў па Віцебскай вобласці.

Веламаршруты праходзяць па тэрыторыі Браслаўскага, Пастаўскага, Глыбоцкага, Верхнядзвінскага і Міёрскага раёнаў. За час вандравання аматары экалагічна чыстага турызму змогуць пабываць у мястэчках з самабытнай архітэктурай, гарадах, багатых на гістарычныя помнікі. Для кожнага маршрута распрацавана карта-схема, дзе пазначаны не толькі шлях следавання, але і аб’екты, якія варта паглядзець. Вандраванні можна будзе здзяйсняць як у індывідуальным парадку, так і ў складзе групы. Для аматараў аўтаномных велапераходаў даведнікі ўтрымліваюць усю неабходную інфармацыю.

Праект рэалізуецца на тэрыторыі Беларусі, а таксама Літвы і Латвіі, якія ўваходзяць у еўрарэгіён “Азёрны край”.

Вольга Крымава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter