Па жыцці — з усмешкай!

“Мы ганарымся сваёй сям’ёй: вялікай, шчаслівай, з’яднанай, са сваімі памкненнямі, радасцямі і захапленнямі. Нам здаецца, менавіта ў сям’і нараджаецца любоў, павага і паразуменне. Я пра гэта нават верш напісала:

Усё пачынаецца з сям’і,
Ад песні маці над калыскай
Аб тым, як сонца прамяні
З нябёсаў свецяць нізка-нізка.

Усё пачынаецца з сям’і,
Ад першых бацькавых наказаў,
Ад паху роднае зямлі
І ад святых старых абразаў.
Ад чалавечай дабрыні,
Ад ветліва сказанага слова
І ад братэрскай цеплыні,
Паказанага блізкімі ўзора.

З кавалка хлеба на стале,
Здабытага сумленнай працай.
З  вясёлых гульняў  на дварэ
І гонара сястрычкай  звацца.

Усё пачынаецца з сям’і,
З бацькоўскай, усё мацнеючай  любові,
Якая, быццам  ясныя агні,
Нам асвятляе шлях і ў радасці, і ў горы.
Насця БАРШЧЭЎСКАЯ”

Чакаем і ваша сямейнае фота, а таксама кароткі расказ пра тое, як вы шчасліва жывяце ўсе разам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter