Па здароўе — у Беларусь

Салігорск стане чарговай пляцоўкай для развіцця медтурызму

Салігорск стане чарговай пляцоўкай для развіцця медыцынскага турызму.

Такі накірунак набыў канкрэтныя рысы ў час візіту ў Эстонію кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Эстоніі, намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Мікалая Іванчанкі. Дасягнута дамоўленасць аб тым, што будзе заснавана новая беларуска-эстонская турыстычная фірма. «Падрыхтаваны ўстаноўчыя дакументы для стварэння сумеснага прад¬прыемства, якое будзе займацца турыстычнымі паслугамі. Плануецца, што ў снежні яно будзе зарэгістравана і пачне працаваць», — расказаў Мікалай Іванчанка.

Акцэнтам у яго рабоце стане прыцягненне турыстаў у Беларусь, а адным з асноўных накірункаў — медыцынскі турызм, у тым ліку прапанова паслуг спелеалячэбніц у Салігорску.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter