Па заяўках старэйшын

Цiкавую i карысную новую паслугу для вяскоўцаў укаранiў калектыў Лёзненскага райспажыўтаварыства...

Цiкавую i карысную новую паслугу для вяскоўцаў укаранiў калектыў Лёзненскага райспажыўтаварыства. У сельскiя Саветы старэйшыны населеных пунктаў падаюць заяўкi жадаючых набыць парасят для вырошчвання ў асабiстых падворках. А кiраўнiкi сельсаветаў у сваю чаргу такiя заявы перадаюць у райпо.

Iншымi словамi, тая ж форма папярэдняга заказу на тавар, толькi на жывы, якi выконваецца па такой жа схеме, што на любы iншы. Як лiчыць старшыня Лёзненскага раённага Савета дэпутатаў Тамара Дрылёнак, такая паслуга вельмi выгадная не толькi для вяскоўцаў, для райспажыўтаварыства, але i ў цэлым для раёна. Можна сказаць, дадатковая крынiца вырашэння харчовай праблемы.

Прычым гэта не галаслоўная заява. Толькi ў красавiку сялянскiя падворкi Лёзненшчыны папоўнiлiся амаль на паўтысячы парасят. А ў адзiн з тыдняў заявак было аж на 200 кабанчыкаў i свiначак.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter