Партрэты Радзівілаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, ёсць упэўненасць, абавязкова будуць экспанавацца ў Нясвіжскім замку.
Начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Васіль Чэрнік паведаміў, што намер польскага боку прадаставіць на дэпазіт арыгіналы партрэтаў зафіксаваны ў пратаколе беларуска-польскай кансультацыйнай камісіі па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны, пасяджэнне якой прайшло ў Познані. Работы будуць прадастаўлены, калі адкрыецца першая чарга палацава-паркавага комплексу ў Нясвіжы, дзе цяпер ідзе рэканструкцыя.
Васіль Чэрнік адзначыў, што вяртанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў у Беларусь з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы ўпіраецца ў адну праблему — заканадаўства дзяржаў не дае магчымасці вяртаць каштоўнасці ў краіну іх паходжання.
Разам з тым можна арганізоўваць абмен гісторыка-культурнымі рэчамі. Для гэтага павінны працаваць міждзяржаўныя камісіі.
Неабходнасць стварэння беларуска-расійскай камісіі агучана, у прыватнасці, старшынёй Падліковай палаты Расіі Сяргеем Сцяпашыным у час адкрыцця экспазіцыі слуцкіх паясоў з фондаў Дзяржаўнага гістарычнага музея (Масква) у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Абмяркоўваецца таксама пытанне аб стварэнні камісій па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны з Украінай і Літвой.
Ірына Трацэвіч
Начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Васіль Чэрнік паведаміў, што намер польскага боку прадаставіць на дэпазіт арыгіналы партрэтаў зафіксаваны ў пратаколе беларуска-польскай кансультацыйнай камісіі па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны, пасяджэнне якой прайшло ў Познані. Работы будуць прадастаўлены, калі адкрыецца першая чарга палацава-паркавага комплексу ў Нясвіжы, дзе цяпер ідзе рэканструкцыя.Васіль Чэрнік адзначыў, што вяртанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў у Беларусь з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы ўпіраецца ў адну праблему — заканадаўства дзяржаў не дае магчымасці вяртаць каштоўнасці ў краіну іх паходжання.
Разам з тым можна арганізоўваць абмен гісторыка-культурнымі рэчамі. Для гэтага павінны працаваць міждзяржаўныя камісіі.Неабходнасць стварэння беларуска-расійскай камісіі агучана, у прыватнасці, старшынёй Падліковай палаты Расіі Сяргеем Сцяпашыным у час адкрыцця экспазіцыі слуцкіх паясоў з фондаў Дзяржаўнага гістарычнага музея (Масква) у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Абмяркоўваецца таксама пытанне аб стварэнні камісій па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны з Украінай і Літвой.
Ірына Трацэвіч

