Па законах дабрыні

Беларускія будаўнікі самааддана папрацавалі, каб вучні з расійскага горада Крымска, які моцна пацярпеў летам ад наваднення, зноў прадоўжылі вучобу 1 верасняНовы навучальны год для 330 вучняў розных нацыянальнасцяў з Крымскай сярэдняй школы №2, сярод якіх 23 першакласнікі, пачаўся ў новым будынку. Школу спяшаліся аднавіць да пачатку верасня як расійскія будаўнікі, так і іх беларускія калегі. Менавіта па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Крымск былі адпраўлены вопытныя будаўнікі-спецыялісты. Работы праводзіліся ў вельмі сціслыя тэрміны, але — паспелі.
Беларускія будаўнікі самааддана папрацавалі, каб вучні з расійскага горада Крымска, які моцна пацярпеў летам ад наваднення, зноў прадоўжылі вучобу 1 верасня
Новы навучальны год для 330 вучняў розных нацыянальнасцяў з Крымскай сярэдняй школы №2, сярод якіх 23 першакласнікі, пачаўся ў новым будынку. Школу спяшаліся аднавіць да пачатку верасня як расійскія будаўнікі, так і іх беларускія калегі. Менавіта па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Крымск былі адпраўлены вопытныя будаўнікі-спецыялісты. Работы праводзіліся ў вельмі сціслыя тэрміны, але — паспелі.
Штодзень на працягу месяца жыхары горада назіралі, як зладжана працуюць беларусы, як прыгажэе школьны двор. А такой спортпляцоўкі з сучасным антытраўматычным насцілам, якую падарылі беларусы школе, кажуць, увогуле няма яшчэ ні ў адным з гарадоў Кубані. Дапамагалі нашы будаўнікі і ў рамонце класаў, аднаўленні фасадаў. Між тым калі беларускія спецыялісты ўзяліся за працу, то ім цяжка верылася, што ўдасца паспець у тэрмін. Так, начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Сяргей Пармёнаў прызнаўся: “Калі прыехалі ў Крымск, то пабачылі разбураныя фасады, у школе не было ні даху, ні падлогі. Аб’ёмы работ былі такімі, што і самі не думалі, што зможам своечасова з імі справіцца”. Аднак упартая і карпатлівая шматдзённая праца мела добры плён. І цяпер уваход у школу № 2 ўпрыгожвае памятная дошка ў гонар беларускіх будаўнікоў — як падзяка за дапамогу. Сёння беларусаў многія крымчане з цеплынёй называюць сваімі сябрамі.
Дарэчы. На рамонт і аднаўленне школьнага будынка ў Крымску Беларусь выдзеліла восем мільярдаў беларускіх рублёў. Акрамя гэтага, у школе цяпер новая мэбля, і яна таксама з Беларусі: ад парт да бібліятэчных шафаў і крэслаў у актавай зале. А ў падарунак ад Міністэрства адукацыі Беларусі школа атрымала новы камп’ютарны клас.

Кацярына Аляксандрава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter